Вайна

Праект «Беларускі Гаюн» публікуе персанальныя звесткі расійскіх салдат-марадзёраў. Рэкардсмен пераслаў дахаты амаль паўтоны

Учора тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў тры гадзіны запісаў з анлайн-камеры кур'ерскай службы СДЭК у Мазыры, праз якую расійскія салдаты-марадзёры адпраўляюць дахаты крадзеныя ва ўкраінцаў рэчы. Дзякуючы, як сцвярджае канал, неабыякавым людзям, ён атрымаў вялікі масіў асабістых звестак гэтых салдат і пачаў іх публікаваць.

Асноўная маса выяўленых марадзёраў паходзіць з горада Рубцоўск Алтайскага края, але таксама ёсць з Гарняка (Алтайскі край), Чыты (Забайкальскі край), Жалезнагорска (Краснаярскі край), Омска, Ульянаўска, Новасібірска, Масквы, Ангарска (Іркуцкая вобласць), Усурыйска (Прыморскі край) і Бірабіджана (Яўрэйская аўтаномная вобласць).

Толькі за адзін дзень, 2 красавіка, расійскія салдаты здалі на адпраўку ў Мазырскі СДЭК больш за 2 тоны рэчаў, сярод якіх значная частка — крадзеныя. «Беларускі Гаюн» публікуе найперш звесткі рэкардсменаў, якія адправілі ад 50 да 450 кг.

Найбольш адзначыўся Яўген Каваленка, які даслаў у Рубцоўск 450 кг розных рэчаў, сярод якіх інструменты, музычныя калонкі, стол, палатка і іншае.

Падрабязней пра расійскіх «герояў вайны» можна даведацца тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы6

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС можа выдзеліць Украіне велізарны пакет дапамогі —700 мільярдаў еўра5

Сёлета пачнуць забудоўваць участак на рагу праспекта Незалежнасці і Валгаградскай3

Распрацоўшчык з Амстэрдама расказвае, колькі ён траціць у месяц4

Лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе прайшло ў Брэсцкай крэпасці3

«Куды столькі падзець?» Беларуска атрымала гіганцкі падарунак на працы да святаў — у тыктоку зайздросцяць11

Да 2027 года штучны інтэлект можа дасягнуць узроўню «краіны геніяў». Што маецца на ўвазе?5

Палітзняволены журналіст Карней схуднеў за кратамі на 15 кг і мае праблемы з сэрцам1

Пракуратура паказала інтэр'еры калоніі, у якой трымаюць Алеся Бяляцкага2

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы6

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць