Здарэнні22

Беларус зноў злавіў гіганцкага сома вагой 32 кіло

Напачатку лютага рыбак злавіў яшчэ аднаго вялікага сома — той важыў 36 кіло, піша Onliner.

«Яшчэ адзін малы», — напісаў удачлівы рыбак Канстанцін у сацсетках.

За месяц у яго атрымалася злавіць сомаў па 36 і 32 кіло. Гэтым разам рыба апынулася ў даўжыню амаль як сам мужчына.

Фота: zanderjig.by, fishing_news_by, grodno_fishing / Instagram

Рыбалка праходзіла ў звычайным рэжыме: з сябрамі яны прыехалі да ракі, падрыхтавалі снасці і пачалі лавіць, піша Onliner. Месца апынулася зусім побач з тым, дзе быў злоўлены папярэдні сом. Некалькі паклёвак судака, надзеі на шчупака — нішто не прадвяшчала сустрэчы з гігантам.

«Пасля адной з падсечак у мяне з'явілася пачуццё, што я гэта ўжо дзесьці бачыў. Літаральна праз некалькі секунд стала ясна: гэта зноў сом, ды яшчэ і амаль такога ж памеру»? — распавёў рыбак.

Пасля фотасесіі рыбу адпусцілі назад у ваду.

Каментары2

  • свабоду самам!
    19.02.2025
    можа гэта той жа самы... ад стрэсу схуднеў... увогуле цікава, што адбываецца з рыбінамі пасля такіх "прыгод"... самога гэтага рыбака змясціць бы насільна ў якія непрыдатныя для ягонага жыцця ўмовы, здзекавацца, а потым "адпусціць" і паглядзець на яго
  • Антыкілер
    19.02.2025
    Добра, калі сапраўды адпусціў.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў29

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў29

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць