Грамадства

Зняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

Журналістцы Кацярыне Андрэевай, якая цяпер адбывае тэрмін у Гомельскай калоніі, прад'яўлена новае абсурднае абвінавачанне — па ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»). Следства завершана, справа неўзабаве будзе перададзена ў пракуратуру. Магчыма, ужо ў траўні адбудзецца суд. Кацярыне пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведаміў у Фэйсбуку яе муж, журналіст Ігар Ільяш.

Кацярына Андрэева з мужам. Фота: Фэйсбук

Паводле мужа журналісткі, ніхто не ведае, з чаго раптам паўстала гэтае абвінавачванне. Справай займалася УКДБ па Гомельскай вобласці, следства праходзіла ва ўмовах поўнай сакрэтнасці. Напэўна, ніякай інфармацыі не будзе і надалей: суды ў Беларусі звычайна ў такіх выпадках робяцца закрытымі.

«Але не абавязкова ведаць нейкія дэталі, каб разумець усю абсурднасць падобнага абвінавачвання. Каця была прысуджаная да 2 гадоў пазбаўлення волі за стрым з акцыі пратэсту, яна ўжо 16 месяцаў знаходзіцца за кратамі. І вось за пяць месяцаў да завяршэння тэрміну зняволення ёй раптам вылучаюць новае абвінавачванне — у «здрадзе радзіме».

У ахопленым таталітарным вар'яцтвам дзяржаве такая канструкцыя апрыёры не можа мець нічога агульнага з законам і рэальнасцю. Затое відавочная аналогія са сталінскай практыкай — накручваць новы тэрмін палітвязню, калі падыходзіць да канца папярэдні. Прычым і тэрмін ёй таксама пагражае цалкам сталінскі.

Каця абсалютна невінаватая. Яна ніколі не рабіла нічога супрацьзаконнага. Гэтая крымінальная справа — жахлівая па сваёй цынічнасці і жорсткасці помста за журналісцкую дзейнасць», — сцвярджае Ігар Ільяш. 

Кацярына Андрэева была асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі за стрым з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Яе разам з Дар'яй Чульцовай прызналі вінаватымі ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). На волю палітзняволеныя журналісткі мусілі выйсці 5 верасня 2022 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы2

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся7

Пакаянне за палку каўбасы. Як за дапамогу сем’ям палітвязняў асудзілі 39 чалавек2

Стала вядома новае месца працы касмічнай турысткі Марыны Васілеўскай9

Лівійскага фельдмаршала Хафтара ў Мінск прывезлі на самалёце Лукашэнкі1

Чаму Трамп прапанаваў правесці перамовы з Пуціным у Саудаўскай Аравіі

«Мы павінны прызнаць, што ўступаем у новую эру». Што абмяркоўвалі лідары ЕС на экстранным саміце ў Парыжы

Жарты бразільца пра Беларусь разышліся па сацсетках. Ябацькі ўжо называюць яго бэчэбэшнікам5

Апаратная параза Наталлі Качанавай1

Кітай рыхтуе місію для абароны Зямлі ад астэроіда. Што за ён і наколькі моцна пагражае планеце?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы2

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць