Улада4343

Аляксандр Казулін зноў ідзе на выбары

На мінулым тыдні падчас разгляду адміністрацыйнай справы яму паведамілі, што з яго знята судзімасць. «Калі не рабіць высноваў з папярэдніх памылак, наўрад ці варта наступаць на тыя ж граблі», — кажа Казулін.

У інтэрв’ю «Салідарнасці» экс‑кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін распавёў, чаму зноў ідзе на выбары і што лічыць сваёй галоўнай памылкай папярэдняй кампаніі.

— Апошнім часам актыўна вядуцца спробы выйсці на адзінага кандыдата. Якія вынікі?

— Спробы ёсць, а жыццё пакажа, што далей. Пакуль прынялі за аснову нейкія рэчы, але гэта ўсё больш дэкларатыўныя моманты. Зараз будзем вырашаць больш канкрэтна.

Тут жа ў чым праблема? Калі не ўдаецца абраць адзінага кандыдата, то заўсёды ўзнікае пытанне: чаму гэтай магчымасці няма?

— А цяжка дамовіцца?

— Калі б дамовіцца было лёгка, то ўжо б даўно дамовіліся.

— Ваша кандыдатура таксама разглядаецца ў якасці прэтэндэнта. Але не ці можа ваша судзімасць перашкодзіць вылучэнні?

— У судзе, які мне выдаў штраф у 20 базавых, мне было сказана, што судзімасць з мяне знятая.

— Гэта значыць, вы можаце паўнавартасна ўдзельнічаць у выбарах. І такія амбіцыі ў вас ёсць.

— У мяне амбіцый няма,

у мяне ёсць цалкам канкрэтнае ўсведамленне мэтазгоднасці тых ці іншых аспектаў.

І для мяне важныя не амбіцыі, а магчымасці знайсці кампраміс і прыйсці да таго, каб дамагчыся выніку, што прывядзе да пераменаў.

— А што вам дае надзею думаць, што гэтыя выбары будуць адрознівацца ад папярэдніх? Ці Вы самі маеце намер дзейнічаць інакш?

— Я мяркую, што ў нас сітуацыя яскрава кліча да таго, каб у людзей у Беларусі, і асабліва, у лідэраў прачнулася пачуццё адказнасці за будучыню. Калі не рабіць высноваў з папярэдніх памылак, наўрад ці варта наступаць на тыя ж граблі.

У мяне ёсць уласны досвед, веды і разуменне таго, што было, што ёсць і што будзе. Я магу дастаткова ясна прапаноўваць розныя шляхі развязання сітуацыі, і ў мяне ёсць разуменне таго, якія рашэнні могуць прывесці да вынікаў, а якія могуць быць проста абсурднымі.

— Вы казалі пра памылкі. І што ж вы лічыце сваёй галоўнай памылкай у папярэдняй кампаніі?

— Пытанне заключаецца ў тым, што любы досвед каштуе значна даражэй, чым любыя памылкі. Бо пакуль ты не прапусціш праз самога сябе, пакуль не ўбачыш ўсё з розных бакоў і не маючы гэта на самім сабе, праходзячы праз розныя, вельмі складаныя бар’еры і перашкоды, цяжка да канца ўсё зразумець.

Больш за тое, у прэзідэнцкай кампаніі ёсць тыя рэчы, якія я не заўсёды магу агучваць публічна, але я іх ведаю.

Таму трэба ўсведамляць, што вопыт — гэта веданне, а веданне — гэта магчымасць прымаць правільныя рашэнні.

— Ходзяць чуткі, што на выбары вы ідзяце ў звязку з Аляксандрам Ярашуком. Ці так гэта?

— Гатовы выступіць у звязцы з любым, калі ў нас будзе магчымасць знайсці кампраміс і кансэнсус. Бо час ужо сышоў.
І калі мы не зможам дасягнуць кансалідацыі і адзінства, то ўсё астатняе — гэта ўжо гульня ў якасці дэкарацыі.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць