Грамадства

У Беларусі ўдасканалены парадак рэгулявання арэндных адносін

Адпаведны ўказ № 569 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 лістапада, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Дакумент удакладняе асобныя нормы ўказа № 518 ад 23 лістапада 2009 года ў мэтах адназначнага іх прымянення, ён таксама дазволіць знізіць сацыяльную напружанасць у прадпрымальніцкіх структурах, зазначаецца ў паведамленні.

У прыватнасці, указам прадугледжваецца ўдакладненне парадку вызначэння сродкаў, што падлягаюць уплаце ў бюджэт арэндадаўцамі гандлёвых месцаў на рынках і гандлёвых аб’ектах у гандлёвых цэнтрах.

Прадугледжана магчымасць здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, без правядзення аўкцыёну арэндатару, які належным чынам выконваў свае абавязкі па раней заключаным дагаворы арэнды.

Таксама з’явілася магчымасць уліку некампенсаваных сум па дагаворах пазыкі, заключаных да набыцця моцы ўказа ад 23 кастрычніка 2009 года № 518 і не завераных натарыяльна, пры ўстанаўленні павышаючых каэфіцыентаў да ставак арэнднай платы, калі такія дагаворы ўлічваліся аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам пры ўзгадненні павышаючых каэфіцыентаў да арэнднай платы.

Новым указам выключана прымяненне павышаючага каэфіцыенту 3 да плошчаў, што арандуюцца для размяшчэння кіраўніка, іншых органаў кіравання юрыдычнай асобы або без яго адасобленых падраздзяленняў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен17

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі дзяўчынка знікла з групы падоўжанага дня, а знайшлася ў рэанімацыі бальніцы

Палярнае ззянне можна было назіраць над Беларуссю

Ці чакаць новых памілаванняў бліжэйшым часам?8

Прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт лукашысцкага блогера4

Еўрасаюз адклаў забарону імпарту расійскага звадкаванага газу4

Сярэдні час у чарзе — 18 гадзін. Што адбываецца на выездзе з Польшчы ў Беларусь перад Вялікаднем?

Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як8

Украінскія дроны атакавалі расійскую вайсковую часць, якую абвінавачваюць ва ўдары па Сумах1

Павялічваюцца цэны на бульбу, цыбулю і капусту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен17

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць