Грамадства33

Апазіцыі зноў адключылі святло

Улады не далі правесці да канца канферэнцыю, прысвечаную 20-годдзю Незалежнасці.

11 верасня ў мінскім ДК Трактарнага завода прайшла канферэнцыя «Незалежнасць: здабыткі і перспектывы», прысвечаная 20-годдзю надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь статуса канстытуцыйнага закона. Мерапрыемства ладзілася ў межах кампаніі «Народная праграма», ініцыяванай Рухам «За Свабоду», пры ўдзеле аргкамітэта па святкаванні 20-годдзя незалежнасці Беларусі.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел 260 грамадскіх актывістаў, палітыкаў і экспертаў. Яна складалася з дзвюх секцый. У першай грамадскія і палітычныя дзеячы разважалі пра тое, ці ёсць незалежнасць Беларусі гістарычнай выпадковасцю, што дала яна нашай краіне, што пагражае беларускай незалежнасці і якая будучыня яе чакае.

Сярод выступоўцаў былі колішні спікер Вярхоўнага савета Мечыслаў Грыб, кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, метадолаг і палітолаг Уладзімір Мацкевіч, старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Другая секцыя ўяўляла сабой дыскусію ў межах кампаніі «Народная праграма», якая складаецца праз экспертныя і грамадскія дыскусіі дзеля ўмацавання незалежнасці Беларусі як пазітыўная канцэпцыі яе развіцця.

Дыскусіі на канферэнцыі былі арганізаваныя па васьмі тэмах у розных сферах. Гэта «Нацыянальная валюта і грашовая сістэма Беларусі: талер, еўра ці расійскі рубель?»; «Астравецкая АЭС: энергетычная бяспека ці экалагічная катастрофа?»; «Беларуская зямля: ва ўласнасці сялян, дзяржавы ці замежнікаў?»; «Якія перавагі мае прапарцыйная выбарчая сістэма для Беларусі?»; «Ці патрэбная ў Беларусі рэформа сістэмы МУС»; «Наколькі сучасная і эфектыўная медыцына ў Беларусі»; «Упарадкаванне пенсійнай сістэмы і пытанне павелічэння пенсійнага ўзросту»; «Ці можа Беларусь быць у двух інтэграцыйных працэсах адначасова?(Усход-Захад)».

На жаль, канферэнцыя была перарваная падчас абмеркання пенсійнай рэформы — была адключаная электрычнасць у зале, дзе яна праводзілася. Рэч у тым, што канферэнцыя была запланаваная да 17-й гадзіны, адпаведна ад гэтага часу была заключаная арэндная дамова. Адміністрацыя ДК МТЗ папярэдне пагадзілася працягнуць яе яшчэ на гадзіну. Аднак электрычнасць у зале ўсё ж адрубілі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»5

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі на самалёт

У якіх гарадах Беларусі будуюць найбольш жытла? Розніца паміж усходам і захадам уражвае10

Падчас начной атакі Украіна страціла F-16

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»5

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць