Свет

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

Буйное штогадовае мерапрыемства адбудзецца ў жніўні на захадзе ЗША.

Праект лагера. Эскізы Vondel Digital. Выява: Валер Астрынскі / Facebook

Беларускі лагер на Burning Man збярэ 35 чалавек. Праект называецца MARA. Яго плошча — 30 на 30 метраў, расказаў прадпрымальнік Валер Астрынскі, адзін з арганізатараў пляцоўкі.

Праект лагера. Эскізы Vondel Digital. Выява: Валер Астрынскі / Facebook

У лагеры будзе сапраўдная лазня і фудтрак з дранікамі — яго зробяць з амерыканскага жоўтага аўтобуса.

«Вельмі класныя беларусікі сабраліся ў нашым кэмпе і мы пачалі ствараць нашу ўтопію, заснаваную на эмпатыі, свабодзе і адказнасці», — напісаў Астрынскі.

Праект лагера. Эскізы Vondel Digital. Выява: Валер Астрынскі / Facebook

Burning Man — вялікі тыднёвы фестываль, які штогод праводзіцца ў пустыні Невада. Кожны раз мерапрыемства збірае каля 100 тысяч чалавек з усяго свету. На фестывалі няма праграмы — удзельнікі ствараюць «маленькі горад» сваімі сіламі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць