Яраслаў Раманчук напісаў заяву аб выхадзе з Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Як паведамілі ў прэс службе АГП, свой
выхад з партыі ён растлумачыў неабходнасцю больш часу аддаваць экспертнай працы. Рашэнне па заяве Раманчука яшчэ не прынята, падкрэслілі ў партыі.
Ад красавіка 2000 года Яраслаў Раманчук з’яўляецца намеснікам старшыні АГП. У яго абавязкі ўваходзяць міжнародныя адносіны, эканамічныя праграмы, стратэгія развіцця. Аднак, як заявілі ў
пасля прэзідэнцкіх выбараў Раманчук свае абавязкі не выконвае.
Раманчук быў кандыдатам у прэзідэнты ад АГП на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. 20 снежня, на наступны дзень пасля жорсткага разгону мітынгу на плошчы Незалежнасці і арышту апазіцыйных дзеячаў, Раманчук склікаў
«На жаль, падчас мітынгу Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў і Віталь Рымашэўскі заклікалі і павялі людзей на плошчу Незалежнасці. Там імі ж былі справакаваныя беспарадкі і ажыццёўлена спроба захопу будынка Дома ўрада. Пад пагрозай апынуліся жыцця тысячы чалавек», — сказаў Раманчук.
Ён публічна асудзіў заклікі да дзеянняў, якія парушаюць мірны характар правядзення масавых акцый. «Падзеі ночы 19 снежня паставілі пад пагрозу жыцця людзей. Андрэю Саннікаву, падаграванаму яго жонкай Ірынай Халіп, вельмі хацелася сарваць крохкі дыялог, які зараджаўся паміж Беларуссю і міжнароднай супольнасцю», — сказаў палітык.
Частка аднапартыйцаў Раманчука публічна асудзілі яго заяву.
Лідар партыі Анатоль Лябедзька, каментуючы паводзіны Раманчука 11 красавіка, адразу пасля свайго вызвалення з СІЗА КДБ, адзначыў: «Яраслаў сказаў, што калі ён бы гэта не зрабіў, то была б фізічная расправа нада мной і іншымі людзьмі. Не ведаю, як бы я у гэтай сітуацыі дзейнічаў».
17 красавіка, размаўляючы з журналістамі падчас суботніка, Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што «выпусціў з турмы Лябедзька па просьбе Раманчука».
На
Раманчук не створаны для такіх кампаній, якія праводзяцца ў Беларусі». «Я гэта цяпер разумею, і гэта недзе і мая віна, што я да канца не дадумаў, што можа быць вось такі сцэнар», — дадаў Лябедзька. Ён паведаміў аб намеры «перафарматаваць каманду». «Я павінен разумець, хто ёсць хто ў гэтай камандзе», — сказаў лідэр АГП.