Эканоміка11

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Аляксандр Рагожнік паведаміў, што краіны дамовіліся аб цане на газ, аднак канкрэтныя лічбы ён не агучыў. Тэму закранулі падчас інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Тэрмін дзеяння старога кантракта на пастаўку расійскага газу ў Беларусь скончыўся 31 снежня 2025 года. Яшчэ ў пачатку лістапада паведамлялася, што перамовы Мінска і Масквы наконт цаны на газ знаходзяцца на завяршальнай стадыі. А 30 снежня кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер сустрэўся з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Віктарам Каранкевічам і генеральным дырэктарам ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» Уладзімірам Майоравым.

Аднак канкрэтыка па выніках сустрэчы агучана не была.

— Былі дасягнуты дамоўленасці. Магу сказаць адно: яны не горшыя за тыя ўмовы, якія дзейнічалі да 2026 года. Таму нейкага рэзкага росту тарыфаў, натуральна, не чакаецца, — падзяліўся падрабязнасцямі ўжо ў новым годзе Аляксандр Рагожнік.

Як раней заяўляў кіраўнік Міністэрства энергетыкі Дзяніс Мароз, пытанне цаны мае стратэгічнае значэнне, паколькі каля 60% электраэнергіі ў нашай краіне вырабляецца з газу, а доля сыравіны ў сабекошце такой электраэнергіі дасягае 80%.

З 2023 года Беларусь купляла газ у Расіі па фіксаванай цане 128,5 даляра ЗША за тысячу кубаметраў. Пры гэтым за блакітнае паліва мы разлічваемся ў расійскіх рублях. Паводле звестак Еўразійскага банка развіцця, пасля 2026 года Беларусь і Расія планавалі знізіць цану на газ для беларускага рынку.

Каментары1

  • 68
    07.01.2026
    Пошла вон росия вместе со своим газом!

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць