Нерухомасць1515

Найпрыгажэйшыя навабуды Мінска - рэйтынг паводле апытання архітэктараў

Пачуўшы азначэнне «сучасная архітэктура Мінска», многія хапаюцца за сэрца. Сапраўды, будуецца ў сталіцы шмат, але пераважна гэта тыповыя аб’екты.

А чым з пабудоваў апошніх 20 гадоў можна сапраўды ганарыцца?
«Наша Ніва» вырашыла стварыць рэйтынг найпрыгажэйшых з іх.

Знайсці экспертаў было нялёгка. Архітэктары неахвотна ацэньваюць працы калег. Адмовіліся ўдзельнічаць, скажам, Леанід Левін і Армен Сардараў. Мы ўсё ж атрымалі згоду ад трох майстроў з імёнамі і трох маладых архітэктараў.

У складанні спіса ўдзельнічалі архітэктар Ігар Байцоў, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і папулярны блогер Darriuss, які піша пра архітэктуру. А з імі — маладыя архітэктары Аляксандра Баярына, Дзмітрый Сакалоў, Фархад Муладжанаў.

Лідар аказаўся бясспрэчным.

1. «Мінск-Арэна» («Белдзяржпраект») — 17 балаў

За «Арэну» прагаласавала абсалютная большасць апытаных.

Ігар Байцоў, вялікі прыхільнік класічнай архітэктуры, ацэньвае «Мінск-Арэну» наступным чынам:

«Густоўны праект. У ім няма непажаданых дэталяў, і, галоўнае, «Мінск-Арэна» выглядае завершана. Вельмі стылёвая рэч».

Пры гэтым іншы статусны праект апошняга дзесяцігоддзя, Нацыянальная бібліятэка, у топ не трапіла. Яе назваў толькі адзін з экспертаў.

2. Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау (Рыхард Піршке и «ТМ Вараб’ёва А.А.») — 15 балаў

Самы стары будынак у нашым рэйтынгу адносіцца да пачатку 90-х гадоў. Блогер Darriuss тлумачыць:

«Гэты комплекс 1992—1994 гадоў можна лічыць першым узорам сучаснай архітэктуры ў постсавецкім Мінску.
Нямецкі архітэктар Рыхард Піршке супольна з беларусам Алегам Вараб’ёвым, абыгрываючы супрэматычныя вобразы, змаглі стварыць будынак, які, з аднаго боку, парваў з савецкім мадэрнізмам 1960—80-х, але, з іншага боку, выглядаў вяртаннем да яго каранёў. На жаль, айчынныя архітэктары ў далейшым не сталі развіваць гэты ўдалы досвед», — шкадуе Darriuss.

3. Жылы дом («Дэпутацкі дом») у завулку Казарменным («ТМ Школьнікава Б.Э.») — 10 балаў

Дом у дварах у луцэ Свіслачы заняў трэцяе месца, бо за яго прагаласавалі ўсе маладыя майстры. Мусіць, яны яго вывучалі? Што ў ім адметнага, растлумачыла Аляксандра Баярына — дарэчы, яна тая самая архітэктарка, якая прапанавала аздобіць Оперу клумбамі:

«Гэта душэўны будынак. Калі яго параўноўваць з жылымі дамамі, якія будуюць цяпер на Прытыцкага, то ў гэтым праекце адчуваецца сапраўдная гармонія, якой бракуе жыллёвай архітэктуры Мінска».

4. Рэстаран «Джэймс» («Мінскграмадзянпраект», Івашка А.А.) — 9 балаў

Дзмітрый Сакалоў, сябар праўлення Беларускага саюза архітэктараў, лічыць будынак рэстарана найхарашэйшым на вуліцы Сурганава.

«Сціплымі сродкамі дасягнуты шыкоўны вынік, — расказвае спадар Дзмітрый. — У новабудоўлі на іншым баку той самой вуліцы ўклалі нашмат больш грошай, аднак там бракуе густу. Галоўная праблема ў Мінску цяпер — якраз-такі ў густоўнасці, а

па будынку спадара Івашкі відаць, што архітэктар мае свой погляд на тое, якім мусіць быць сучасны будынак, і ён здолеў адстаяць сваю пазіцыю — а гэта важна».

5. «Аляксандраў-пасаж» — 8 балаў

Бізнэс-цэнтр «Аляксандраў-пасаж» месціцца на праспекце Незалежнасці, па дыяганалі ад Нацыянальнай бібліятэкі. Хадзілі чуткі, што

пачаткова праект абурыў гарвыканкам, бо «Пасаж» аказаўся ледзь не вышэйшым за бібліятэку.
Цяпер у гэтым будынку месцяцца салідныя кампаніі — напрыклад, фірмовы салон «Поршэ».

6. Бізнэс-цэнтр Silver Tower (Караценка І.Б., Лашакевіч А.С., Архангельская В.Л. «Архітэктурная студыя-7») — 7 балаў

«Па-першае, тут адэкватна спалучаюцца выгляд будынка і яго прызначэнне, — мяркуе Сяргей Харэўскі. — Адразу відаць, што гэта офіснае памяшканне. Ён ашчадна аздоблены, трапна выкарыстаныя выяўленчыя сродкі, няма бязглуздай расфарбоўкі.

І гэты будынак задае тон усяму раёну: калі едзеш побач, ён стварае ўражанне, упрыгожвае гэты раён, выглядае «па-багатаму» і пры гэтым стылёва».

7. Штаб-кватэра Беларускай калійнай кампаніі (2013, арх. Varabyeu partners) — 5 балаў

Гэты зашклёны цуд паўстаў на беразе Свіслачы пад гатэлем «Беларусь». Цяпер завяршаюцца працы па яго аздабленні.

Па меркаванні блогера Darriuss’a менавіта гэты будынак — найцікавейшы з усіх новабудоўляў Мінска. Першапачаткова праект быў яшчэ больш складаным, але нават пасля спрашчэння будынак не згубіў арыгінальнасці.

Выніковы рэйтынг

падаецца паводле падліку балаў па пяцібальнай шкале. За 1-е месца налічвалі 5 балаў, за 2-е — 4, за 3-е — 3 і г.д.

Рэйтынгі экспертаў

Ігар Байцоў, архітэктар

1. «Мінск-Арэна»

2. Фасад «Прыёрбанка» (вул. Харужай)

Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца

1. «Мінск-Арэна»

2. Бізнэс-цэнтр Silver Tower

3. Дом-брама на перасячэнні вул. Пляханава і пр. Ракасоўскага

4. Вежы-блізняты на вул. Прытыцкага, каля ст. метро Каменная Горка

5. Дом Міласэрнасці на вул. Скарыны

Darriuss, блогер, які піша пра архітэктуру

1. Штаб-кватэра Беларускай калійнай кампаніі

2. Катэдж у Сцяпянцы

3. «Мінск-Арэна»

4. Бізнэс-цэнтр Silver Tower

5. Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау

Аляксандра Баярына, архітэктарка

1. Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау

2. «Аляксандраў-пасаж»

3. «Мінск-Арэна»

4. Жылы дом у зав. Казарменным

5. Бізнэс-цэнтр Silver Tower

Дзмітрый Сакалоў, архітэктар, сябар праўлення Беларускага саюза архітэктараў

1. Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау

2. Рэстаран «Джэймс»

3. Жылы дом у зав. Казарменным

4. «Аляксандраў-пасаж»

5. «Мінск-арэна»

Фархад Муладжанаў, архітэктар

1. Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау

2. Рэстаран «Джэймс»

3. Жылы дом у зав. Казарменным

4. «Аляксандраў-пасаж»

5. Нацыянальная бібліятэка

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей5

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей5

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць