Каханне і сэкс33

«Сустрэнуся з маладым чалавекам, каб пазычыць 15 рублёў»

Сучасныя аб’явы «Дзяўчына прыемна прабавіць час...» — гэта кветачкі. Вось 100 гадоў таму...

Сучасныя аб’явы «Дзяўчына прыемна прабавіць час...» — гэта кветачкі. Вось 100 гадоў таму...

У 1900я на прасторах Расійскай Імперыі квітнелі газеты, праз якія адзінокія людзі шукалі сабе пару. І ў рэальнасці пошукі выглядалі зусім не так, як у рафінаванай тагачаснай літаратуры.

Асноўнай з такіх газет была «Брачная газета», якая распаўсюджвалася нават у Еўропе і ЗША. З яе можна даведацца, што сучасныя аб’явы такога кшталту — гэта кветачкі. Чыталі яе і ў Беларусі.

Шукаю раяль. Мэта — шлюб

Амаль ніхто не хаваў сваіх сапраўдных мэтаў: шукаючы шлюбу дзеля грошай, так і пісалі. Каб вылучыцца з агульнай масы, аўтары аб’яваў прыдумлялі арыгінальныя фармулёўкі. Галоўным было першае слова (ці словы), якое вылучалася тлустым шрыфтам. Напрыклад: «Аддаю перавагу хворым на сухоты». Далей у аб’яве тлумачыцца, што маладая ўдава шукае спадара сталага веку з капіталам, мэта — шлюб. Ну і адрас.

Увогуле фразай «мэта — шлюб» заканчваюцца амаль усе аб’явы, нават тыя, у якіх гэтая фраза выглядае эклектычна. «Малады музыка шукае музычную паненку (раяль, пажадана салонны). Мэта — шлюб». Гэта цяпер маладыя музыкі не ведаюць, як шукаць сабе якасныя інструменты, не тое што тады.

Асобная катэгорыя — дактары, якім трэба адкрыць клініку ці распачаць практыку, а для гэтага патрэбны першапачатковы капітал (мэта, зразумела, шлюб). Выгляд, узрост, маральныя якасці будучай жонкі большасці дактароў не цікавыя. А вось «капітал у тысяч пяцьшэсць» — без гэтага нікуды.

Проста здзіўляе колькасць паненак, сталых жанчын і панначак, якія знаходзяцца ў пошуку мільянераў, прычым любога ўзросту і любой прапіскі. Ад мільянераў прапановаў мала — часцей з’яўляецца шляхта, згодная абмяняць тытул на ўзнагароду ў форме пасагу. Сума пасагу падаецца. Але што мы ўсё пра грошы ды пра грошы…

Паэтымістыкі і «п’ю, куру, гуляю ў карты»

Палова тых, хто шукаў праз газету каханне, — паэты. У лепшым выпадку яны проста ўказвалі гэта як свой асноўны плюс. У найгоршым — афармлялі аб’яву ў вершах. Пра сябе звычайна пісалі, што «пакутуюць у жыццёвай імгле».

Шчырыя людзі загадзя папярэджвалі пра свае звычкі. Напрыклад: «П’ю, куру, гуляю ў карты — навошта гэта хаваць?». Іншым жа патрэбная жонка, якая б «малявала партрэты алеем, грала на гітары, была разумнай, адукаванай і прыгожай, любіла спорт — каталася на ровары і пажадана любіла літаратуру і пісала вершы». Пасля гэтага звычайна даюцца дакладныя параметры: роствагабюст.

Асобна трэба ўзгадаць людзей, што ў пошуках кахання эканомілі грошы. Напрыклад, гэтую аб’яву не тое што перакласці — яе прачытаць і зразумець немагчыма: «Докторъ. прав., мол., нес. съ хор. хар., инт., своб., имеющий пока 3 т.р., г.д., желаетъ вступить въ зак. бракъ съ бар. или вдовой, симп., сост». Адзінае, што тут можна зразумець, — наяўнасць 3000 рублёў у скнарыкавалера.

Асобнае месца займаюць аб’явы, у якіх маладая паненка, што церпіць фінансавыя праблемы, пагаджаецца сустрэцца з маладым чалавекам, каб пазычыць 15 рублёў. Згадзіцеся, мілая і цалкам прыстойная рэклама.

Шмат знойдзецца тэкстаў і на польскай, і на ўкраінскай мове. Нават самадзейныя вершы з пазнакай: «Це не шутійно» («Гэта не жартам») і зваротным адрасам — горад Баку. Беларускамоўных аб’яваў няма. Напрыклад, брэсцкія дапісчыкі ўсе як адзін лічылі сябе палякамі. Чаму так? Гісторык Алесь Пашкевіч лічыць, што гэта абумоўлена мацнейшым развіццём нацыянальнага руху ва ўкраінцаў: «На пачатку ХХ стагоддзя не было яшчэ ўнармаванай пісьмовай беларускай мовы: асобныя брашуры калі і выходзілі пабеларуску, дык лацінкай. Мова была хутчэй размоўнай — узораў пісьмовай не было, тая ж «Наша Ніва» з’явілася толькі ў 1906 годзе. З іншага боку — недахоп свядомасці ў той час, беларусы народам афіцыйна не лічыліся, вось і запісваліся хто ў палякі, хто ў расейцы».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Усе навіны →
Усе навіны

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў9

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?3

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі6

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы6

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць