Грамадства

Разграмілі кватэру экс-пракурора Бабака. Яго самога затрымала міліцыя па адміністрацыйнай справе

Як паведамілі «Нашай Ніве» сваякі былога пракурора Яўгена Бабака, сёння з ім неспадзявана знікла сувязь — нечакана для чалавека, які сядзіць дома з каранавірусам. Брат, які прыехаў праведаць Яўгена, знайшоў узламаныя дзверы і ўшчэнт разнесеную кватэру, ускрывалі нават плінтусы.

«Гэта жах», — кажа брат.

Са словаў суседзяў, раніцай да Бабака прыехала група захопу ў бронекамізэльках, гэтыя людзі ў тамбуры крычалі «адмыкай», у двары былі два характэрныя бусікі. Пасля ўсяго Яўгена звезлі.

Дапаўненне: Пазней з'явіўся каментар Міністэрства ўнутраных спраў: «Грамадзянін не знік, ён затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў рамках адміністрацыйнага працэсу. Вядома, што затрыманы ў тым ліку актыўна распаўсюджваў інфармацыю з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў», — паведамляе ведамства.

Яўген Бабак сышоў з пасады памочніка пракурора Першамайскага раёна пасля таго, як у пракуратуры праігнаравалі яго прадпісанне аб правядзенні праверкі па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ ў жніўні 2020-га.

Пасля гэтага Бабак заявіў, што не можа працаваць ва ўмовах бяздзеяння юстыцыянальных органаў і маўчання ўсіх адказных асоб у адказ на беззаконне на вуліцах.

Апошнім часам працаваў у ІТ-кампаніі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Барбі з цукровым дыябетам. Кампанія Mattel прэзентавала новую ляльку

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

Wargaming прыпыніў працу офіса ў Кіеве

Прайшоў чарговы дэдлайн, а балансы картак усё яшчэ не выправіліся9

Аляксандр Глеб папрасіў выключыць яго з санкцыйнага спісу Польшчы і атрымаў адказ10

МЗС Польшчы пракаментавала праблемы з атрыманнем віз13

Нейрасетка Ілана Маска выклікала скандал, ухвальна выказваючыся пра Гітлера

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць