Грамадства44

Ілюстраваная гісторыя «Краіна Беларусь» будзе перададзена Папе Францішку

Беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, вернік грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перадаў на рукі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, сваю вядомую кнігу «Ілюстраваная гісторыя Краіна Беларусь» (аўтар тэксту - Уладзімір Арлоў, мастак - Зміцер Герасімовіч) як падарунак для Яго Святасці Папы Францішка.

Англійскую версію гэтай кнігі («This country called Belarus») Уладзімір Арлоў перадаў Апостальскаму Нунцыю ў суботу 30 жніўня 2014, у дзень малітоўнага ўспаміну Біскупа Чэслава Сіповіча, у капліцы Душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перад Архіерэйскай Літургіяй, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіепархіі Уладыка Мілан Лах.

Апостальскі Нунцый прыняў з удзячнасцю гэты падарунак, паблаславіў Уладзіміра Арлова і ягоную жонку Валянціну Аксак, паэтэсу і журналістку, на іх творчую працу ды запэўніў, што кнігу перадасць асабіста Святому Айцу ў дзень сустрэчы з Ім, 25 верасня 2014 г.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць