Культура44

Шукайце ўнікальную мапу «Краіна цмокаў» ад кампаніі «Будзьма!» на запраўках А-100

Паводле 8 унікальных экспедыцый па Беларусі кампанія «Будзьма беларусамі!» зрабіла мапу «Краіна цмокаў», якая ад сёння ёсць на запраўках А-100 у Мінску.

Матэрыялы вандровак былі падрабязна прадстаўленыя на спецыяльным сайце cmok.budzma.org. Затым больш чым 80 населеных пунктаў і цікавостак, якія наведала экспедыцыя, былі нанесеныя на спадарожнікавую мапу, якую можна пабачыць па спасылцы.

— Асноўная ідэя мапы «Краіна Цмокаў» — прыцягнуць увагу да беларускай гісторыі і культуры, да нашай літаратуры і міфалогіі. Прадэманстраваць, што нашая культура — невычарпальная і багатая крыніца і для турызму, і для брэндынгу гарадоў. Мы выбралі Цмока — ён загадкавы і харызматычны, ён — непераможны асілак паводле нашых казак і легенд, — кажа каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская. — Ну а вынікі пошукаў Цмока аказаліся настолькі цікавыя, што мы вырашылі ўвасобіць іх у мапе.

Дызайн мапы распрацаваў Артур Вакараў (студыя «Адліга»), а тэкст склаў журналіст Глеб Лабадзенка, які разам з фатографам Аляксандрам «Таранцінам» Ждановічам праехаў дзеля гэтага па Беларусі больш за 7000 кіламетраў.

— За час гэтых неверагодных вандровак Цмок падпільноўваў нас на кожным кроку! — кажа журналіст-вандроўнік Глеб Лабадзенка. — Ад плюшавай цацкі каля Мірскага замка да медальёна на галоўнай гомельскай скульптуры, якая выяўляе першага міфалагічнага жыхара горада. Ад неверагоднай прыгажосці талеркі XVIII стагоддзя ў Магілёўскай ратушы да адзінага ў Беларусі помніка Цмоку ў Лепелі, адкрытага ў 2013 годзе.

Стваральнікі мапы прызнаюцца, што часам вандроўкі былі досыць небяспечныя. Удзельнікі экспедыцыі трапілі ў адзіную ў Беларусі пячору пад Глыбокім, спусціліся на мінус другі падземны паверх Ружанскага палаца Сапегаў, узняліся на дах касцёла, дзе быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай, сустрэлі статак з 57 зуброў у Белавежскай пушчы, знайшлі агромністы расколаты валун у лесе пад Слонімам, 5000-гадовыя шахты пад Ваўкавыскам…

Такіх кароткіх гісторый на мапе «Краіна Цмокаў» — больш за 80! Усе пункты нанесеныя на аснову мапы Беларусі з дакладным пазначэннем каардынат GPS. На адвароце мапы даецца кароткае апісанне кожнага пункта, а таксама спасылкі на адпаведныя матэрыялы на сайце cmok.budzma.org. 

Як атрымаць гэтую ўнікальную мапу? Ад 8.00 сённяшняга дня (12.03, чацвер) яна таямнічым чынам з’явіцца на ўсіх аўтазапраўках А-100 у Мінску.

Для атрымання мапы трэба выканаць 2 простыя ўмовы:

  1. Звярнуцца да аператара па-беларуску.
  2. Назваць пароль: «Беларусь — краіна Цмокаў!».

Спяшайцеся, колькасць мапаў абмежаваная!.. Для тых, каму не хопіць мапы, нагадваем, што яе можна спампаваць ці пабачыць у фармаце Google Maps тут.

Будзьма Цмокамі!

P.S. Кампанія «Будзьма беларусамі!» шчыра дзякуе сетцы заправак А-100 за падтрымку акцыі. 

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»5

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж148

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»5

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць