Культура

Першая беларуская анлайн-школа пачынае набор дзяцей на новы навучальны год

Першая беларуская анлайн школа ва Украіне пачынае набор навучэнцаў на новы 2025-2026 год. Заснавальніца незалежнай адукацыйнай інстытуцыі, беларуская акторка і музыкант Анастасія Шпакоўская запрашае дзяцей ў школу з беларускім напрамкам. Па сканчэнні яе выпускнікі атрымоўваюць паўнавартасную адукацыю з атэстацыяй дзяржаўнага ўзору Украіны, піша reform.news.

Фота: сайт Першай беларуская анлайн школы

Гэта ўжо будзе шосты набор у школу з моманту яе адкрыцця ў 2020 годзе. За гэты час інстытуцыя дапамагла 254 дзецям з Беларусі (часова ці пастаянна) атрымліваць адукацыю на роднай мове.

«За час працы мы здзейснілі ўжо пяць выпускаў навучэнцаў, агулам выдалі 54 атэстаты аб базавай адукацыі і 24 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны, — распавядае Анастасія Шпакоўская. — У нас навучаюцца беларускія дзеці з 12 краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Нямеччыны, Кіпра, Турцыі, Партугаліі, ААЭ і Чарнагорыі, ЗША і Японіі.

Падкрэсліваю, што мы даём паўнавартасную адукацыю — класічныя школьныя заняткі з настаўнікамі», — заўважае руплівіца.

Якім чынам дзейнічае адукацыя ў анлайн школе?

Залічэнне ідзе ў 4-10 класы з наступным заканчэннем 11 класаў уключна (залічыць толькі ў 11 клас арганізатары школы не могуць з-за патрабаванняў ўкраінскага заканадаўства).

Анлайн навучанне адбываецца 5 дзён у тыдзень па 4-5 урокаў у дзень.

У кожным класе — невялікая колькасць вучняў (ад 3-х да 7-8-мі дзяцей), што можа лічыць практычна як індывідуальнае рэпетытарства, якое дазваляе дзецям лепш засвойваць матэрыял.

Наяўнасць хатняга задання для замацавання пройдзенага матэрыялу.

Урокі праходзяць на базе беларускай вучэбнай праграмы на расійскай і беларускай мовах. Прадмет ўкраінскай мовы і літаратуры выкладаецца на ўкраінскай мове, але ў дзетак няма абсалютна ніякай праблемы з камунікацыяй з настаўнікам.

Адсутнасць усялякай ідэалогіі або прапаганды — у школе дзяцей вучаць узаемапавазе, суперажыванню і падтрымцы.

Анастасія Шпакоўская падкрэслівае, што анлайн школа — некамерцыйная арганізацыя, і аплата з вучняў бярэцца толькі для самазабеспячэння інстытуцыі.

«Але многія бацькі знаходзяцца у цяжкіх умовах у сувязі з вымушанай эміграцыяй, таму не заўсёды могуць аплаціць увесь кошт навучання іх дзяцей. У сувязі з гэтым наша школа мае патрэбу ў падтрымцы і салідарнасці. Любая сума няхай гэта будзе 5-10 еўра або 200-500 еўра дапаможа нам працягнуць навучанне нашых дзяцей, бо дзеці гэта наша з вамі будучыня», — звяртаецца да супольнасці Анастасія Шпакоўская.

Падтрымаць школу можна тут. Запісацца на вучобу — тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць