Грамадства22

Апублікаваны спіс арганізацый, у якіх грамадзяне змогуць праходзіць альтэрнатыўную службу

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі № 24 ад 31 мая зацверджаны пералік арганізацый, у якіх грамадзяне змогуць праходзіць альтэрнатыўную службу. Учора гэты дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набыў моц.

У пераліку — 371 арганізацыя ва ўсіх абласцях краіны і Мінску. У асноўным гэта бальніцы, анкалагічныя дыспансеры, псіханеўралагічныя дыспансеры, дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадпрыемствы ЖКГ, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, лясгасы.

Закон аб альтэрнатыўнай службе набыў моц 1 ліпеня. Ён рэгулюе адносіны, звязаныя з яе праходжаннем наўзамен вайсковай службы грамадзянамі Беларусі, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і якія асабіста заявілі, што прыняцце ваеннай прысягі, нашэнне, прымяненне зброі або непасрэдны ўдзел у вытворчасці і абслугоўванні зброі, боепрыпасаў і баявой тэхнікі супярэчаць іх рэлігійным перакананням у той меры, у якой становіцца немагчымым праходжанне воінскай службы.

Пытанні забеспячэння праходжання альтэрнатыўнай службы не належаць да кампетэнцыі Узброеных сіл і Мінабароны. Яны ўваходзяць у сферу кампетэнцыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Тэрміны альтэрнатыўнай службы складаюць: для грамадзян, якія не маюць вышэйшай адукацыі, — 36 месяцаў; для грамадзян з вышэйшай адукацыяй — 24 месяцы. У тэрмін альтэрнатыўнай службы не залічваюцца дні, якія прыпадаюць на час знаходжання грамадзяніна ў адпачынку ў сувязі з паступленнем ва ўстанову адукацыі і атрыманнем адукацыі, на тэрмін адбыцця пакарання ў выглядзе арышту, час, на працягу якога грамадзянін не выконваў абавязкі альтэрнатыўнай службы ў сувязі з ужываннем да яго адміністрацыйнага спагнання, на працягу якіх ён адсутнічаў без паважных прычын больш за тры гадзіны падчас выканання абавязкаў альтэрнатыўнай службы альбо знаходзіўся ў гэты перыяд часу ў стане алкагольнага ап'янення, ужываў іншыя адурманьваючыя рэчывы падчас выканання абавязкаў альтэрнатыўнай службы.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць