Грамадства134134

«Невядомы чалавек пакінуў $2 тысячы» — грамада сабрала грошы, каб вярнуць Дашкевічу канфіскаванае аўто

Лідар «маладафронтаўцаў» Зміцер Дашкевіч паведаміў, што змог вярнуць сваё канфіскаванае аўто. Грошы на аплату штрафаў за ўдзел у акцыях грамада сабрала талакой.

«Дзякуй Богу за перамогу!

«Зьміцер, зайдзі на ўправу, тут табе пакінулі грошы,» — трыготкім голасам запрасіла мяне Вальжына Шутава. «Навошта так хвалявацца?» — падумаў я ідучы на ўправу. «Трымай, тут дзьве тысячы», — працягнула Вальжына капэрту. Я зазірнуў — усё зялёнае — і расхваляваўся сам.

Невядомы чалавек пакінуў на ўправе Партыі БНФ дзьве тысячы долараў і пайшоў сабе па справах. Я думаў, што ў Беларусі даўно ўжо няма такіх бізнэсменаў, якія гатовы такія грошы ахвяраваць змагарам, але вось вам, калі ласка…

Пры тым, што я ні да кога не зьвяртаўся і не прасіў дапамогі, дзясяткі людзей за гэтыя пару дзён напісалі з прапановаю дапамагчы! Некалькі чалавек прапанавалі браць іхнія машыны і катацца, колькі спатрэбіцца. Адзін хрысьціянін настойвае, каб я забраў адну з дзьвюх ягоных машын у якасьці падарунка. Скажу вам, сябры, праўду — я ніколі не сутыкаўся з такой падтрымкай! Дзякуй кожнаму добраму сэрцу за падтрымку, малітвы, дапамогу!

Дзякуючы цёплай часіне года, якая, — як мудра заўважыў Сяржук Семянюк, — хутка прыходзіць, была сплочана ільвіная частка штрафаў. Яшчэ частку новых пратаколаў і 10% прыставовага навару я сплаціў з ахвяраваных грошаў і ўчора позьнім вечарам вырваў нашу машынку з лапаў судовых дармаедаў.

Хачу натхніць усіх: стойце трывала, пашырайце ідэі Беларушчыны — і знойдуцца людзі, якія падтрымаюць вас і вашу працу. І гэтых людзей будзе значна больш, чым ня толькі нашыя ворагі, але і мы самі можам уявіць. Прынамсі, я ня ведаю ніводнага чалавека, які за свае кроўныя плаціў бы штрафы, без падтрымкі заставаўся б ў супрацьстаяньні са злачынцамі. Заўсёды будзе падтрымка, заўсёды будзе дапамога — Госпад натхняе на гэта многія і многія сэрцы, значна болей, чым мы нават можам сабе ўявіць )

На зло нашым ворагам і на радасьць усім людзям добрай волі будзьма салідарнымі! Калі хто хоча паўдзельнічаць, вы можаце заўсёдна ахвяроўваць на нашу агульную з вамі справу ў межах кампаніі #наколыісьцягі ».

Каментары134

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву42

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць