Жонка расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага Юлія назвала выклік галоўнакамандуючым войскамі Расгвардыі Віктарам Золатавым свайго мужа на паядынак «пагрозай бандыта, які ўпіваецца сваёй беспакаранасцю». Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Instagram.
«Я стаўлюся з пагардай да яго [Золатава] як да злодзея і баязліўца», — дадала жонка Навальнага, нагадаўшы, што свой зварот расійскі генерал выпусціў менавіта ў той момант, калі Навальны знаходзіцца пад арыштам і «не можа не тое што адказаць [на выклік на паядынак], а нават паглядзець» яго.
З заклікам да Навальнага выйсці на «паядынак, рынг або татамі» Золатаў звярнуўся 11 верасня. Адпаведны відэазварот апублікавалі на сайце Расгвардыі. У ім генерал расійскай арміі паабяцаў зрабіць з апазіцыянера «адбіўную».
Сам Аляксей Навальны цяпер знаходзіцца пад арыштам.
Каментары