ДТЗ на Прытыцкага: разбіты «Лексус» на расійскіх нумарах ляжыць на баку ФОТА
Чатыры аўтамабілі сутыкнуліся на сталічнай вуліцы Прытыцкага насупраць кінатэатра «Аўрора».

— MERRON (@MERR0N) 10 июня 2019 г.
Як паведамляе Tut.by, інцыдэнт адбыўся каля 15.20. Аўтамабілі рухаліся з боку праспекта Пушкіна ў напрамку вуліцы Сердзіча. У нейкі момант адбылося сутыкненне, у выніку якога адзін з аўтамабіляў перакуліўся на праезнай частцы.
На месца аварыі прыехалі медыкі. Мяркуючы па ўсім, не абышлося без пацярпелых. Рух у раёне ДТЗ сур'ёзна ўскладнены.
Каментары