Нерухомасць44

Карупцыянер Жылін, які з’ехаў у Расію, атрымаў ад вядомага спартсмена $340 тысяч за «бясплатны» катэдж у Драздах 

Былы старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Жылін — адзін з сотні прадстаўнікоў лукашэнкаўскай наменклатуры, якія атрымалі бясплатна ці за бясцэнак надзел у Драздах. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкам прыняў у красавіку 2012 года.

Ігар Жылін. Фота Grodnonews.by

Яго гісторыя адметная як мінімум двума абставінамі.

Па-першае, Жылін нарадзіўся і зрабіў кар’еру ў Расіі, быў нават дэпутатам Вярхоўнага Савета ў гэтай краіне ў пачатку 1990-ых. Але ў 2009-м годзе яго паклікалі кіраваць «Гродна Азотам», а пасля далі беларускае грамадзянства.

Па-другое, у 2014 годзе на Жыліна завялі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай. Ён паспрабаваў адразу ж уцячы, а калі не атрымалася, то палічыў за лепшае прызнаць віну, кампенсаваць шкоду і ўсё ж рушыць дадому ў Расію.

А што катэдж у Драздах на вуліцы Вербнай? Будоўля прадказальна спынілася ў дзень ад’езду гаспадара. Яшчэ ў 2017 годзе Жылін выставіў дом на продаж за $350 тысяч. Дзяржава мела законную магчымасць канфіскаваць недабуд, але чамусьці не скарысталася ёй.

Як стала вядома «Нашай Ніве», у снежні 2019 года недабуд усё ж займеў новага ўласніка. Ім стаў хакеіст мінскага «Дынама» Андрэй Касціцын. У свой час ён пагуляў за акіянам, і кантракт у НХЛ перавышаў $3 мільёны на год.

Андрэй Касціцын. Фота Hcdinamo.by

Касціцын амаль не гандляваўся. Паводле інфармацыі з базы рэестра цэн, дом у Драздах быў набыты за $340 тысяч у эквіваленце.

Суседзі хакеіста — дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў і былы віцэ-спікер Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна.

Злева дом Марыяны Шчоткінай.

Чытайце. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць