Грамадства22

Актывіста Змітра Паліенку агулам асудзілі на 45 сутак

Актывіста анархісцкага руху Зьмітра Паліенку пакаралі арыштам яшчэ на 15 сутак. Такім чынам, агулам Зьміцер адбудзе ў ізалятары на Акрэсьціна 45 сутак і зможа выйсьці на волю толькі 23 жніўня, піша Радыё Свабода.

Пра новы тэрмін жонка актывіста Наста Паліенка даведалася ад сукамэрніка яе мужа, які выйшаў на волю і патэлефанаваў ёй.

«Сукамэрнік расказаў, што Зьміцер трымаецца і жадае ўсім на волі перамогі над рэжымам», — сказала Наста Паліенка.

У якім судзе і за што трэці раз пакаралі яе мужа, Наста ня ведае.

«На мінулым тыдні былі зьвесткі пра другі прысуд, але ў судах гэта абвяргалі. А цяпер бачу, што хлусілі. Гэта ў іх такі мэтад — схаваць актыўнага чалавека надоўга, каб на выбарах ня выказаўся сам і каб за ім не пайшлі людзі. Гэта сапраўдныя рэпрэсіі за палітычныя погляды», — сказала Наста Паліенка.

У якіх умовах трымаюць мужа, Наста амаль ня ведае, бо адваката да яго не пускаюць.

«Перадачы прымаюць, але лістоў ад яго няма», — паведаміла жонка актывіста.

8 ліпеня ў кватэры, дзе пражывае Зьміцер Паліенка, адбыўся ператрус. Пазьней Першамайскі суд Менску арыштаваў актывіста на 15 сутак за «заклік да флэшмобу». Падчас перапынку ў судзе Паліенка паведаміў праваабаронцам, што ў гэты ж дзень яго вазілі ў Маскоўскае РУУС, дзе апыталі ў межах крымінальнай справы аб абразе супрацоўніка міліцыі.

Зьміцер Паліенка і цяпер адбывае пакараньне па крымінальнай справе. 25 кастрычніка 2019 года суд прызнаў яго вінаватым у «асабліва злосным хуліганстве» (ч. 3 арт. 339 КК) і прысудзіў 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць