Грамадства22

Актывіста Змітра Паліенку агулам асудзілі на 45 сутак

Актывіста анархісцкага руху Зьмітра Паліенку пакаралі арыштам яшчэ на 15 сутак. Такім чынам, агулам Зьміцер адбудзе ў ізалятары на Акрэсьціна 45 сутак і зможа выйсьці на волю толькі 23 жніўня, піша Радыё Свабода.

Пра новы тэрмін жонка актывіста Наста Паліенка даведалася ад сукамэрніка яе мужа, які выйшаў на волю і патэлефанаваў ёй.

«Сукамэрнік расказаў, што Зьміцер трымаецца і жадае ўсім на волі перамогі над рэжымам», — сказала Наста Паліенка.

У якім судзе і за што трэці раз пакаралі яе мужа, Наста ня ведае.

«На мінулым тыдні былі зьвесткі пра другі прысуд, але ў судах гэта абвяргалі. А цяпер бачу, што хлусілі. Гэта ў іх такі мэтад — схаваць актыўнага чалавека надоўга, каб на выбарах ня выказаўся сам і каб за ім не пайшлі людзі. Гэта сапраўдныя рэпрэсіі за палітычныя погляды», — сказала Наста Паліенка.

У якіх умовах трымаюць мужа, Наста амаль ня ведае, бо адваката да яго не пускаюць.

«Перадачы прымаюць, але лістоў ад яго няма», — паведаміла жонка актывіста.

8 ліпеня ў кватэры, дзе пражывае Зьміцер Паліенка, адбыўся ператрус. Пазьней Першамайскі суд Менску арыштаваў актывіста на 15 сутак за «заклік да флэшмобу». Падчас перапынку ў судзе Паліенка паведаміў праваабаронцам, што ў гэты ж дзень яго вазілі ў Маскоўскае РУУС, дзе апыталі ў межах крымінальнай справы аб абразе супрацоўніка міліцыі.

Зьміцер Паліенка і цяпер адбывае пакараньне па крымінальнай справе. 25 кастрычніка 2019 года суд прызнаў яго вінаватым у «асабліва злосным хуліганстве» (ч. 3 арт. 339 КК) і прысудзіў 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска3

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 171

«Пры норме ў 12 пацыентаў прымае 30». Суд з-за выдаленага зуба ў Рагачове паказаў недахоп дактароў у рэгіёнах4

На Камароўскім рынку ў Мінску патаннелі клубніцы і чарэшня

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі2

Паведамляецца пра выкід радыяцыі ў Натанзе ў Іране3

Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу5

Трамп: Некаторыя ў Іране смела гаварылі. Цяпер яны мёртвыя, і будзе яшчэ горш!10

Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару8

У 2024 годзе Польшча выдала беларусам на 41% менш першых ДНЖ і доўгатэрміновых віз 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска3

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць