Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 1888 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1393 чалавекі.
Учора паведамлялася пра 1907 выпадкаў, у суботу — 1887, у пятніцу — 1859.
З пачатку пандэміі зарэгістраваны 504 961 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 494 446.
Мінздароўя таксама паведамляе, што за ўвесь час памерлі 3929 чалавек (12 за суткі).
За мінулыя суткі выканана 18 329 тэстаў. Учора — 25 192.
Каментары