Аўтасэрвіс у Крыме адмовіўся абслугоўваць аўтамабіль расійскіх вайскоўцаў
У Крыме разгарэўся скандал пасля таго, як адзін з аўтасэрвісаў адмовіўся абслугоўваць аўтамабіль вайскоўцаў. Пазней «праверка» паказала, што гэта нібыта незаконная пабудова — яе знясуць. Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на кіраўніка акупацыйнага парламента Крыма Уладзіміра Канстанцінава.
«У пытанні з гаспадаром СТА, што адмовіўся дапамагаць нашым вайскоўцам, пастаўленая кропка. Пасля праверкі высветлілася, што аўтасэрвіс з'яўляецца незаконнай пабудовай. Карыстаецца выгадамі грамадзяніна вялікай дзяржавы — хай жыве па законе. Уладу нашу ён можа не любіць — сілком не будзеш любы. А вось паважаць яе прыйдзецца. Папярок Расіі лепш хай больш не становіцца. І іншым падобным не раю», — сказаў расійскі чыноўнік.
Ён таксама назваў здарэнне «добрым урокам» для ўладальніка аўтасэрвісу і параіў таму пераехаць ва Украіну.
Каментары