Грамадства

Як 21-гадовага хлопца за каментары адправілі ў калонію на 6 гадоў

21-гадовага гродзенца Аляксея Багдзея за каментары ў тэлеграме асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Раней КДБ унёс хлопца ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці — за заклікі звергнуць тыранію.

Аляксей Багдзей нарадзіўся і жыў у Гродне. Па словах яго сваякоў, вучыўся добра. 

«Узяўшы яго атэстат у рукі, пыталі: што ж ён у вас з гэткімі адзнакамі і тут сядзіць», — кажуць яны пра поспехі Аляксея.

Аляксей скончыў музычную школу па класе домры, добра спяваў. Быў прызёрам музычных конкурсаў.

Вучыўся Аляксей у гродзенскай школе №12. Архіў сайта навучальнай установы мае колькі допісаў пра школьнае жыццё Багдзея. 11 «Б» клас, дзе ён вучыўся, напрыклад, у 2018 годзе названы «самым разумным». Яго вучні ўдзельнічалі ў тэлевізійнай гульні-конкурсе «Самы разумны клас» і перамаглі. У паведамленні пра тое напісана: «Багдзей Аляксей атрымаў сертыфікат на падвышаную стыпендыю». Таксама яму выказаная падзяка за ўдзел у валанцёрскім школьным руху. 

Пасля хлопец паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, на факультэт матэматыкі і інфарматыкі. У яго сацсетках пазначана, што ён пры гэтым працаваў барменам у забаўляльным цэнтры «Галактыка».

Падставай для крымінальнага пераследу хлопца і суворага судовага выраку сталі яго допісы ў тэлеграм-каналах. Паводле праваабаронцаў «Вясны», у матэрыялах справы адзначана, што Аляксей Багдзей у жніўні 2020 года ў тэлеграм-канале «Гродна для жыцця» размяшчаў тэкставыя паведамленні з заклікамі да гвалтоўных дзеянняў. Таксама ў іх гаварылася пра выраб кактэйляў «Молатава», звяржэнне дзейнай улады, ужыванне гвалту, блакаванне праездаў, аказанне супраціву прадстаўнікам улады.

Асудзілі Аляксея Багдзея яшчэ на пачатку ліпеня. Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў хлопца вінаватым у падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК) і адправіў на 6 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму.

4 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе яго апеляцыйную скаргу пакінулі без задавальнення і прысуд раённага суду набыў моц.

Родныя асуджанага некалькі разоў бачыліся з Аляксеем у следчым ізалятары. На пытанне пра яго эмацыйны стан адказваюць, што трымаецца і намагаецца зжыцца з тымі ўмовамі, у якіх апынуўся. На спатканнях гаварыў пра свае мары і затрыманне.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў3

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як працуе амністыя — дзяўчына, якой далі за наркотыкі 12 гадоў, вызвалілася праз пяць4

Жыгар з «Белпола» раскрытыкаваў тых, хто прывёў Мельнікаву ў топ апазіцыі. Латушка адказаў50

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве24

Украінская разведка заявіла пра падрыў расійскага вайсковага цягніка пад Мелітопалем5

Літоўская рэжысёрка адказала Курэйчыку наконт скандальнага серыяла «Акрэсціна»13

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №112

Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух21

Куды і як выехаць з Мінска на дзень, каб адпачыць? Пяць ідэй8

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў3

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць