Грамадства1212

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

29 мая стала вядома, што ў дворыку БНТУ пры спробе затрымання памёр выкладчык — экс-загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі. Ва ўніверсітэце сказалі, што прычынай смерці 47-гадовага Міхаіла Шчукіна стаў сардэчны прыступ. Праўда, у афіцыйным каментары сталічнай міліцыі факт смерці, як і яе прычыны, зусім апускаюцца.

«Наша Ніва» пагутарыла пра сітуацыю з выкладчыкам БНТУ. Ён не верыць у версію пра раптоўны сардэчны прыступ, які здарыўся сам па сабе, і схіляецца да таго, што прычынай смерці Міхаіла Шчукіна былі дзеянні міліцыянераў.

Ён пераказаў, што зараз абмяркоўваюць ва ўніверсітэце.

Міхаіл Шчукін скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаць пачаў з 2003 года, з 2014-га працаваў на кафедры вышэйшай матэматыкі, быў яе загадчыкам. Меў больш за 30 друкаваных навуковых і навучальна-метадычныя прац, адказваў за арганізацыю навукова-даследчай працы са студэнтамі. Таксама ён прапаноўваў свае паслугі ў якасці рэпетытара — яго сярэдні рэйтынг на прафесійным сайце — 4,69 па пяцібальнай шкале. Мужчына быў жанаты, меў дваіх дзяцей. 

Як сцвярджае суразмоўца, Шчукін трапіў на факультэт без пропуску і планаваў паразмаўляць з кіраўніцтвам.

«Ён хацеў, каб яго зноў узялі на працу. Не ўяўляў сябе без БНТУ. Гэта быў круты матэматык, вядомы ў вузкіх колах. Але да яго ніхто не выходзіў — і пасля закруціўся канфлікт».

Гэта пацвярджае версію міліцыі пра «незаконнае траплянне Шчукіна на тэрыторыю ўніверсітэта і канфлікт з адміністрацыяй», але зняпраўджвае чуткі пра тое, што сілавікі хацелі затрымаць экс-выкладчыка па падазрэнні ў дамагальніцтвах.

Яшчэ ў красавіку, згодна з сайтам БНТУ, прозвішча Шчукіна было ў раскладзе пасяджэнняў кафедры, што сведчыць пра тое, што звольнілі яго зусім нядаўна.

У неафіцыйным канале сілавікоў таксама сцвярджалася, што «выкладчык быў звольнены па заканчэнні тэрміну кантракту, паколькі ў апошні час паводзіў сябе неадэкватна ў дачыненні да студэнтаў і работнікаў, чапляўся да маладзенькіх студэнтак». Наша крыніца кажа, што мужчыну звольнілі найперш за прагулы.

«Ад яго жонка сышла і з'ехала з дзецьмі, у яго была дэпрэсія. Ён стаў злы, шукаў там нейкую студэнтку — ці то гатаваць, ці што яму. Магу сказаць дакладна, што за заляцанні да студэнтак у БНТУ не звальняюць: там такога шмат. Шчукіну відавочна была патрэбная псіхалагічная дапамога, але звольнілі яго за прагулы. Не за тое, што ён студэнткам пісаў».

Суразмоўца сцвярджае, што паміж Міхаілам Шчукіным і міліцыянтамі пры затрыманні сапраўды здарылася бойка, якую прадстаўнік МУС у афіцыйным каментары падаў толькі з аднаго ракурсу: «пры затрыманні мінчук нанёс некалькі ўдараў супрацоўніку міліцыі».

«Ён камусьці з іх [міліцыянераў] умазаў, ну і яго [Шчукіна] цюкнулі», — расказвае выкладчык БНТУ версію, якая гуляе па ўніверсітэце.

Пры гэтым сцвярджае, што смерць Шчукіна была гвалтоўнай, і ў гэтым можа быць прычына недагаворванняў з боку міліцыі: «Ніякі гэта не сардэчны прыступ».

Нягледзячы на тое, што здарэнне ў БНТУ адбылося яшчэ 28 мая, афіцыйныя каментары з нагоды з’явіліся толькі на наступныя суткі, і тое няпоўныя.

Чытайце таксама: Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Па стане на 29 мая таксама была актуальная старонка з інфармацыяй пра Міхаіла Шчукіна як супрацоўніка БНТУ на афіцыйным сайце. Яна знікла толькі пасля ўвагі да гісторыі з боку медыя.

Каментары12

  • Евгений
    30.05.2025
    Сейчас депрессия у всех нормальных людей, а если и дома беда, то это ад. Жаль человека. Руководство университета поступило не по- людски. Но сейчас и время не людское.
  • У гэтым выразе цудоўна ўсё
    30.05.2025
    "Магу сказаць дакладна, што за заляцанні да студэнтак у БНТУ не звальняюць: там такога шмат."
  • Чаркашкварка
    30.05.2025
    Як падаюць гэту гiсторыю мiлiцыя i iх хлуслiвае БНТУ веры няма. Магчыма яго закiнулi ва уазiк i там жорстка збiвалi, а мы што павiнны верыць усялякай iх брахне на веру? Дзе чалавек, што з iм

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах46

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах46

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць