Пра тое, што пад вечар абутковыя крамы сеткі «Мегатоп» сталі працаваць, паведамілі «Нашай Ніве» чытачы.

Днём сітуацыя была іншая. Сайт «Мегатопа» не працаваў. «Ідуць тэхнічныя работы», — сказана было ў аб'яве.
Былі зачыненыя і фізічныя крамы сеткі па ўсёй Беларусі. У некаторых з іх прызнаваліся, што праца прыпыненая, іншыя не ішлі на кантакт.
Цяпер доступ на сайт «Мегатопа» як бы ёсць, але з пазнакай, што магчымасць замоў праз яго часова абмежаваная.
Каментары