Гэта райцэнтр на беразе Азоўскага мора, прыкладна за 100 км на поўдзень ад Херсона. Ён быў акупаваны яшчэ ў лютым, і цяпер гэта глыбокі тыл для расійскіх войскаў.
«Акупанты працягваюць прымусовае перамяшчэнне цывільнага насельніцтва на часова захопленых тэрыторыях Херсонскай вобласці. Вораг звяртаецца да запалохвання цывільных жыхароў, распаўсюджваючы інфармацыю аб магчымым падрыве плаціны Кахоўскай ГЭС. У той жа час мясцовае насельніцтва пазбаўлена сродкаў камунікацыі», — паведаміў Генштаб Украіны.
Каментары