Свет

У Еўракамісіі патлумачылі сваю памылку пра нібыта 100 тысяч загінулых украінскіх салдат

У Еўрапейскай камісіі прызналі памылку адносна агучаных у сераду кіраўніком ЕК Урсулай фон дэр Ляен лічбаў пра страты ўкраінскіх вайскоўцаў, якія нібыта склалі 100 тысяч чалавек забітымі.

Непраўдзівыя даныя пракаментавала ў сваім твітары намеснік галоўнага прадстаўніка Еўракамісіі і дырэктар па пытаннях палітычнай камунікацыі Дана Спінант, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Яна адзначыла, што ў папярэдняй версіі звароту фон дэр Ляен змяшчалася «недакладнасць» у лічбах, і падзякавала тым, хто паказаў на памылку.

Спінант патлумачыла, што ацэнка, агучаная фон дэр Ляен, узятая з вонкавых крыніц, і павінна была тычыцца страт забітымі і параненымі і была закліканая паказаць жорсткасць Расіі».

Пасля таго, як фон дэр Ляен у сераду паведаміла, што ва Украіне загінула больш за 20 тысяч мірных жыхароў і 100 тысяч украінскіх вайскоўцаў, яе зварот быў адрэдагаваны: з яго выключылі згадку пра страты.

На просьбу «Украінскай праўды» пракаментаваць ацэнку, агучаную фон дэр Ляен у першай версіі яе звароту, кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю УСУ Багдан Сенік адзначыў, што Генштаб не можа пацвердзіць гэтую лічбу, а страты ўкраінскай арміі з'яўляюцца службовай інфармацыяй і падпадаюць пад грыф абмежаванага апублікавання.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка4

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

У Вялікабрытаніі для пацярпелага ў аварыі веласіпедыста надрукавалі на 3D-прынтары частку твару

Дарадца аяталы Хаменеі: Сюрпрызы працягнуцца4

«Беларусіянізм — гучыць прыгожа». Вольга Лойка прапанавала сваю нацыянальную ідэю57

Удар па Кіеве: загінулі шэсць чалавек, шмат параненых3

Двое дарослых загінулі, двое дзяцей атрымалі траўмы ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць