Грамадства22

Польшча збіраецца працягнуць для беларусаў спрошчаны парадак атрымання праязных дакументаў

Польшча плануе працягнуць да 31 снежня 2025 года спрошчаную працэдуру выдачы беларусам праязнога дакумента іншаземца. Адпаведны праект распараджэння Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ўжо ўключаны ў базу праўрадавай заканадаўчай ініцыятывы, піша Most.

Фота: Most

Гэты дакумент з’яўляецца часовай заменай пашпарта — яго выдаюць іншаземцам, калі іх пашпарт страчаны, пратэрмінаваны або няма магчымасці атрымаць новы.

Спрошчаная працэдура адрозніваецца ад звычайнай тым, што:

  • дакумент могуць атрымаць нават тыя беларусы, якія ніколі раней не мелі ніякага праязнога дакумента, у тым ліку дзеці;
  • не патрабуецца даказваць, што няма магчымасці атрымаць новы пашпарт у беларускіх уладаў;
  • для падачы заявы дастаткова нават часовага дазволу на жыхарства, незалежна ад яго падставы;
  • беларусы цалкам вызваленыя ад аплаты за выдачу дакумента.

У тлумачальнай запісцы адзначаецца, што гэтае рашэнне палепшыць сітуацыю грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы і не могуць звярнуцца па беларускі пашпарт з-за страху перад вяртаннем на радзіму або кантакту з беларускімі ўладамі.

Колькасць такіх заяў ад беларусаў няспынна расце: калі ў 2020 годзе іх было ўсяго 6, то ў 2023 годзе ўжо 1460, у 2024 — 3893, а толькі за першыя тры з паловай месяцы 2025 года — 1494.

Адпаведна, расце і колькасць выдадзеных праязных дакументаў: у 2023 годзе — 983, у 2024 — 3328, а з пачатку 2025 года — 1272.

Улады Польшчы мяркуюць, што працяг дзеяння спрошчаных умоваў адпавядае агульнай палітыцы падтрымкі беларусаў, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.

Каментары2

  • Налівайка
    23.06.2025
    Вось што пашпарт Новай Беларусі робіць
  • Ай
    23.06.2025
    Хай бы лепш гуманітарны внж аднавілі. Во гэта была б дапамога!

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны28

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

Зяленскі: Украіна правядзе выбары, калі Пуцін пагодзіцца на 60‑дзённае перамір'е14

Былы саліст «Песняроў» пераехаў у вёску і працуе школьным настаўнікам хіміі і біялогіі4

«Постмадэрністычнае нахабства». У Полацку гістарычны правіянцкі склад ХVIІІ стагоддзя пераробяць пад гатэль1

Трамп прапанаваў перайменаваць акіян у свой гонар40

Польскія спецслужбы лічаць рэальнай пагрозу замаху на Туска і міністра абароны3

У папы Льва XIV знайшлі новаўтварэнне ў лёгкім. Яго прааперуюць5

Што адбываецца з дызельным палівам у ЗША і чаму Трамп так клапоціцца пра гэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны28

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць