Свет1313

У школах анексіраваных рэгіёнаў расійскія ўлады спыняюць вывучэнне ўкраінскай мовы і літаратуры

Міністэрства асветы Расіі ў канцы мінулага тыдня апублікавала праект загаду аб зменах у федэральнай вучэбнай праграме для школ. Дакумент цалкам выключае з праграмы навучальны прадмет «Родная (украінская) мова». Ведамства таксама прапануе спыніць вывучэнне ўкраінскай літаратуры з 1 па 9 клас, піша «Агенцтва».

Фота: Yuliia Ovsiannikova / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

У 2023—2024 гадах украінскую мову як родную вывучалі ў Запарожскай і Херсонскай абласцях, а раней — па заявах бацькоў таксама ў так званых «ДНР», «ЛНР», Крыме і Башкартастане.

Паводле цяперашняй праграмы, украінскую мову як родную рэкамендавалася вывучаць 736 гадзін: 260 гадзін — у 1—4 класах, 340 — у 5—9 класах, 136 — у 10—11 класах.

Праект загаду прадугледжвае поўную адмену курсу. Праект загаду таксама выключае з праграмы курс украінскай літаратуры як роднай з 1 па 9 клас.

У існуючай праграме на гэты прадмет адводзілася 282 вучэбныя гадзіны: 112 — у 1—4 класах, 170 — у 5—9 класах. Украінская літаратура застаецца толькі ў праграме 10—11 класаў.

У тлумачальнай запісцы да дакумента гаворыцца, што гэтыя змены ўносяцца «ў сувязі са змененай геапалітычнай сітуацыяй у свеце».

Выключэнне ўкраінскай мовы з вучэбнай праграмы ў анексіраваных украінскіх рэгіёнах супярэчыць таму, што расійскія ўлады заяўляюць публічна.

Пуцін неаднаразова заяўляў, што Расія з павагай ставіцца да ўкраінскай культуры і мовы. «Ніколі не дапускалі нічога падобнага да таго, што ва Украіне дазваляецца ў дачыненні да рускай культуры і мовы», — казаў ён у кастрычніку 2022 года.

У лістападзе мінулага года Пуцін заклікаў не «паўтараць памылак мінулага» ў сферы вывучэння ўкраінскай мовы ў анэксіраваных рэгіёнах.

«Наша палітыка ў дачыненні да рускай мовы павінна быць мяккай, натуральнай, заснаванай на патрэбах жыцця», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Статус рускай мовы актыўна выкарыстоўваўся расійскімі ўладамі для апраўдання вайны з Украінай. Пункт пра рускую мову прысутнічае і ў расійскім мемарандуме аб заканчэнні вайны, які Масква перадала Кіеву.

У дакуменце Расія патрабуе «надання афіцыйнага статусу рускай мове» (згодна з законам 2019 года, адзінай дзяржаўнай мовай ва Украіне з’яўляецца ўкраінская).

Каментары13

  • Ёсік
    23.06.2025
    Такога нацысты не рабілі. Швед, вось гэта ёсьць прыклад генацыду народа, а не твае выдумляньні.
  • %
    23.06.2025
    Бо галоўнае есьць мова і толькі мова. Калі чалавек ня ведае і не размаўляе на сваей мове, то ен той на якой мове ен гаворыць. І вось тут да нас і да нашых людзей таксама пасланьне. У іх там забаранілі маскоўцы каб будучыя пакаленьні рабіць манкуртамі маскоўскімі, а мы самі адракліся і нават да сеньня ганарымся гэтым
  • насаджэньне расейскай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, заселеных іншымі
    23.06.2025
    яны (імперыялісты ) заўсёды так рабілі , з ВІКІ : Русіфіка́цыя, дакладней маскаліза́цыя або расеіза́цыя — лучнасьць захадаў уладаў расейскай імпэрыяй, а пазьней і СССР, скіраваных на насаджэньне расейскай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, заселеных іншымі народамі, з мэтай наступнай іх асыміляцыі і дасягненьня перавагі расейскай мовы і расейскай культуры на адпаведнай тэрыторыі.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць