Грамадства22

У Шчомысліцы працягваецца будаўніцтва корпуса біяфака БДУ

Гэта будаўніцтва добра бачна з МКАД.

Лабараторны корпус біяфака БДУ, які будаўнічы трэст № 35 узводзіць на вуліцы Курчатава ў Шчомысліцы, ужо гатовы ў маналіце: усе тры паверхі і тэхпаверх, піша «Прысталічча».

Цяпер маналітчыкі завяршаюць работы на пераходнай галерэі, якая злучае новы корпус з вучэбным, заліваюць падлогі першага паверха і прыступаюць да ганкаў.

У будынка будзе сучасны вентыляваны фасад з сталёвых кампазітных касет і вітражнага аздаблення аб’ёмных трохвугольных выступаў.

Будтрэст № 35 узводзіць аб’ект уласнымі сіламі, на дадзены момант задзейнічаны больш за 50 чалавек.

«На аб’екце пачаліся дахавыя работы, на 50% выканана мураванне знешніх цагляных сцен, наступнымі будуць перагародкі. Да корпуса падведзены знешнія сеткі, акрамя ацяплення. Яны яшчэ павінны быць пракладзены. Стаіць задача да канца года закрыць контур будынка і пусціць цяпло, каб можна было выконваць тынкавальныя работы», — кажа прараб Сяргей Намачэнка.

Каментары2

  • даведка
    23.06.2025
    Зачем строить новый корпус биофака, если Коле Лукашенко скоро в армию идти?!
  • Имя
    24.06.2025
    даведка, а кроме коли других студентов нет? "На тебе сошёлся клином белый свет..."

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць