Грамадства11

У гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца прайшоў ператрус

Вобшук прайшоў 10 лютага, нічога з рэчаў не забралі. Журналіст на волі. Пра гэта без падрабязнасцяў Гатоўчыц напісаў у фэйсбуку.

Як вынікае з паведамлення, яго правяралі на датычнасць да «тэрарызму».

«Я за парадак, а не за тэрарызм! Ёсць рэчы, якія я катэгарычна не прымаю. Можна нават сказаць, адназначна ненавіджу. Прыкладам, тэрарызм, які нясе смерць і пакуты людзям», — напісаў журналіст.

Кватэра журналіста пасля вобшуку. Фота: старонка Анатоля Гатоўчыца ў фэйсбуку

Ён дадаў, што служыў у войску, быў афіцэрам запасу, яго вучылі страляць «пераважна з танкаў, дзякаваць богу, па мішэнях, зробленых з тонкага сасняку».

«Калі каму-небудзь з таемнымі намерамі ці дзеля выслужвання надумалася на гэтай падставе прывязаць мяне асабіста да бязлітасна жорсткага гвалту, то не трэба, панове», — напісаў Гатоўчыц.

Як вынікае з допісу, імаверна, дзве гадзіны ён быў на допыце.

Гэта чацвёрты ператрус дома ў Анатоля Гатоўчыца, трэці прайшоў год таму. 

Анатоль Гатоўчыц — паўстагоддзя ў журналістыцы. Працаваў у газетах «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Наша Свабода» ды некаторых іншых агульнанацыянальных медыя. Цяпер ён на пенсіі, апошні час супрацоўнічае з газетай «Народная Воля».

21 год Гатоўчыц узначальваў гомельскую абласную арганізацыю «Беларуская асацыяцыя журналістаў», якую рэжым Лукашэнкі ў жніўні 2021 года ліквідаваў, а ў сакавіку 2023 прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем».

Пасля атакі ў Мачулішчах у краіне ідуць павальныя вобшукі і затрыманні.

Каментары1

  • BND
    11.03.2023
    Клін клінам вышыбаюць, інакш ніяк. Ну не навучылася грамадства, покуль кухталей не атрымае, галавой думаць. Проста павінна быць адэкватнасьць, калі цябе абазвалі Hujlo то ня трэба за гэта развязваць агульнамаштабны канфлікт. Атрымліваецца калабаранты ў Беларусі даўно ўцягнуты ва ўкраінскі канфлікт, проста беларусы пра гэта даведаліся толькі ў 2020 годзе.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў9

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей40

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла2

Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў9

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць