Культура33

Новыя кнігі беларускіх гісторыкаў

Зьвярута Яраслаў. Беларускае Павільле ў Жалезным веку і раньнім Сярэдневякоўі. – Менск: Інстытут гісторыі НАНБ, 2005. – 174с., іл. – (Матэрыялы па археалёгіі Беларусі. Вып. 10). У сваёй манаграфіі беларускі археоляг падагульніў вынікі дасьледаваньняў у басэйне Вяльлі – рэгіёну, дзе ў Жалезным веку праходзіла мяжа паміж рознымі балцкімі культурамі, а ў раньнім Сярэднявеччы знаходзілася памежная зона паміж славянамі і балтамі, якія жылі цераспалосна...

Зьвярута Яраслаў. Беларускае Павільле ў Жалезным веку і раньнім Сярэдневякоўі. – Менск: Інстытут гісторыі НАНБ, 2005. – 174с., іл. – (Матэрыялы па археалёгіі Беларусі. Вып. 10).

У сваёй манаграфіі беларускі археоляг падагульніў вынікі дасьледаваньняў у басэйне Вяльлі – рэгіёну, дзе ў Жалезным веку (у І тыс. н.э.) праходзіла мяжа паміж рознымі балцкімі культурамі, а ў раньнім Сярэднявеччы знаходзілася памежная зона паміж славянамі і балтамі, якія жылі цераспалосна. Што да характару гэтых дачыненьняў у канцы І – пачатку ІІ тыс. н.э., то аўтар адзначае распаўсюд зьмяшаных славяна-балцкіх шлюбаў і захаваньне на занятай славянамі тэрыторыі балцкай гідраніміі – гэта значыць назваў рэк і азёр.

Крывальцэвіч, Мікалай. Могільнік сярэдзіны ІІІ – пачатку ІІ тысячагодзьдзяў да н.э. на Верхнім Дняпры – Прорва 1. – Менск: Інстытут гісторыі НАНБ, 2006. – 202 с., іл.

У 1993 г. жыхар Рагачова Ігар Маспанаў знайшоў у яміне, раскапанай на адным з пагоркаў каля дняпроўскага старычнага возера Прорва, колькі фрагмэнтаў арнамэнтаванага посуду і апрацаваны крэмень. З моманту адкрыцьця і пачынаецца гісторыя археалягічнага дасьледаваньня ўнікальнага пахавальнага комплексу, які ўвайшоў у навуковую літаратуру пад назваю Прорва 1. Гэта параўнальна невялікі пагорак сярод вялізарных пойменных прастораў Дняпра, воды якога, акаляючы старычныя азёры, на частку году ператваралі яго ў востраў. Дабрацца да Прорвы – значыць пераадолець ваду. Водная стыхія, паводле ўяўленьняў старажытных індаэўрапейцаў, была мяжою паміж сьветам жывых і сьветам памёрлых, выконваючы адначасова ролю шляху да «замагільнага сьвету». Пахаваць азначала накіраваць памерлага на чаўне.

Этымалягічны слоўнік беларускай мовы. Т. 11. Р–С / НАНБ, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; Уклад. В. Авілава [і інш.]; Рэд. Г. Цыхун. – Менск: Беларуская навука, 2006. – 333 с.

Чарговы том праекту, распачатага ў 1978 г. Мэты этымалягічных слоўнікаў – даць вынікі параўнальна-гістарычных дасьледаваньняў лексыкі мовы, раскрыць паходжаньне словаў.

Яшкін І. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: Тапаграфія. Гідралёгія. – Менск: Беларуская навука, 2005. – 808 с.

Значна перапрацаваная і дапоўненая праца, першае выданьне якой пад назвай «Беларускія геаграфічныя назвы» зьявілася ў 1971 г. Аўтар зыходзіць з палажэньня, што сучасныя геаграфічныя назвы – гэта гістарычныя помнікі, якія адлюстроўваюць мэнталітэт народу, «захоўваюць першасныя значэньні і матывацыі». Геаграфічныя назвы першапачаткова ў кожным соцыюме маюць нэўтральныя мясцовыя значэньні; дадатковыя (канатацыі) і «немілагучныя» значэньні ўзьнікаюць пад уплывам суседніх супольнасьцяў.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

Загадкавая 8-метровая металічная скульптура з'явілася ў Валожыне3

Прэзідэнтам Польшчы стаў Наўроцкі — 51%34

Выбары ў Польшчы: экзіт-полы з улікам галасоў за апошнія гадзіны галасавання вывелі ў лідары Наўроцкага5

Беларускі фермер раскладаў вогнішчы на полі, каб выратаваць клубніцы2

Выбары ў Польшчы: па выніках першых экзіт-полаў лідзіруе Рафал Тшаскоўскі — але на долі працэнта29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць