Замежную карэспандэнцыю Віктару Сырыцы прыносяць у разарваных канвертах.
Замежную карэспандэнцыю Віктара Сырыцы прыносяць у разарваных канвертах.
Старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Віктар Сырыца актыўна лістуецца з польскім культурна-асветніцкім выданнем Czasopis, які друкуецца ў Беластоку на беларускай мове.
Рэдакцыя рэгулярна дасылае яму ў Баранавічы 2 нумары свайго Czasopisа. Аднак канверты, якія цяпер прыходзяць з Польшчы, Віктар Сырыца атрымлівае амаль у разарваным стане.
3 мая 2011 года Віктар Сырыца напісаў скаргу на імя старшыні начальніка Баранавіцкага вузла паштовай сувязі Ірыны Падвашэўскай, прыклаўшы да скаргі разарваны канверт.
У сваёй скарзе начальніку пошты ён нагадвае, што артыкул 28 Канстытуцыі абвяшчае, што кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае права на таямніцу карэспандэнцыі. Таму Віктар Сырыца просіць кіраўніцтва Баранавіцкага вузла паштовай сувязі разабрацца ў гэтай справе і адказаць на пытанне: хто рэгулярна псуе канверты і парушае яго канстытуцыйнае права на таямніцу карэспандэнцыі.
Каментары