Свет33

Рэдкай душы тэрарыст

«Бін Ладэн быў мяккім і добразычлівым чалавекам», — характарызуе папярэдніка новы лідар «Аль-Каіды» Айман Завахіры.

Новы відэазапіс Завахіры пад назвай «Дні імама: частка першая» працягласцю ў 30 хвілін з’явілася на джыхадысцкіх сайтах у інтэрнэце.

«Людзі не ведаюць, што ён быў мяккім, добразычлівым і чулым, нават у цяжкія перыяды свайго жыцця, — кажа на відэазапісе Айман Завахіры. — Такога чалавека мы яшчэ не бачылі».

Завахіры пазнаёміўся з Бін Ладэнам ў сярэдзіне васьмідзесятых гадоў у Пакістане, калі яны абодва падтрымлівалі маджахедаў, якія змагаліся супраць савецкіх войскаў у Афганістане. Айман Завахіры ўспамінае, што калі Бін Ладэн даведаўся, што некалькі сваякоў Завахіры загінулі, ён прыйшоў да яго са слязамі на вачах і абняў яго.

Паводле яго слоў, Бін Ладэн таксама вельмі клапаціўся пра сваіх дзяцей і рабіў усё магчымае для таго, каб яны атрымалі добрую адукацыю, нягледзячы на пастаянныя пераезды.
Ён таксама дадаў, што адзін з настаўнікаў дзяцей Бін Ладэна пагражаў ім палкай, калі яны адмаўляліся вывучаць Каран.

Бін Ладэн, паводле яго слоў, таксама хацеў, каб імёны тых, хто здзейсніў напад на Нью-Ёрк і Вашынгтон у верасні 2001 года, не былі забытыя.

«Шэйх успамінаў пра іх з падзякай, і ён часта думаў пра 19 братоў, якія здзейснілі напад на ідала нашай эпохі, на Амерыку», — успамінае пераемнік бін Ладэна.

Новы кіраўнік «Аль-Каіды» кажа, што калі ён і Бін Ладэн хаваліся ў гарах Тора Бора, то той асабіста напісаў пасведчання аб смерці кожнаму з удзельнікаў нападу на ЗША, таму што баяўся, што сам можа загінуць, і перад смерцю хацеў запомніць «імёны гераічных пакутнікаў».

Аналітыкі мяркуюць, што ўспамінаючы аб сваіх днях з Усамой Бін Ладэнам, Айман Завахіры спрабуе ўмацаваць ўласную рэпутацыю.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў3

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як працуе амністыя — дзяўчына, якой далі за наркотыкі 12 гадоў, вызвалілася праз пяць4

Жыгар з «Белпола» раскрытыкаваў тых, хто прывёў Мельнікаву ў топ апазіцыі. Латушка адказаў50

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве24

Украінская разведка заявіла пра падрыў расійскага вайсковага цягніка пад Мелітопалем5

Літоўская рэжысёрка адказала Курэйчыку наконт скандальнага серыяла «Акрэсціна»13

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №112

Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух21

Куды і як выехаць з Мінска на дзень, каб адпачыць? Пяць ідэй8

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў3

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць