15 год таму не стала знакамітага барда.
12 чэрвеня 1997 года ў ваенным шпіталі французскага горада Кламар памёр вядомы расійскі паэт, бард і кампазітар Булат Акуджава.
Бери шинель, пошли домой
Яго бацька быў грузінам, маці — армянкай. Бацькі былі камуністамі, але ў 1937-м годзе гэта многіх не ратавала. У той страшны год бацьку Акуджавы расстралялі, маці трапіла ў лагер. Потым была вайна, 17-гадовы Булат пайшоў на фронт. У 1956-м бацькоў рэабілітавалі і ён уступіў у партыю.
Грузинская песня
Да пачатку 60-х Булат Акуджава паспеў папрацаваць у «Литературной газете», выдавецтве «Молодая гвардия», а потым цалкам засяродзіўся на ўласнай творчасці.
Ягоныя песні пачалі гучаць у кіно, адна з першых — у фільме «Беларускі вакзал». Гэта спрыяла росту папулярнасці барда Акуджавы. І не толькі ў СССР.
Ваше благородие
Напрыканцы 80-х Акуджава прымаў актыўны ўдзел у стварэнні расійскага ПЭН-цэнтру, «Мемарыялу», у 90-м выйшаў з партыі.
Глядзі яшчэ: Прывітанне ад Булата
-
Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»
-
Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю
-
Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?
Каментары