Свет

60 дыпляматаў МЗС Польшчы прызналіся ў супрацоўніцтве са спэцслужбамі

Як паведамляе газэта «Дзеньнік», у 80‑х гадох са спэцслужбамі супрацоўнічалі больш за 95% дыпляматаў. І кожны, хто вяртаўся з замежнай дыпляматычнай місіі, павінен быў напісаць рапарт.

60 дыпляматаў Міністэрства замежных справаў Польшчы прызналіся ў супрацоўніцтве са Службаю бясьпекі Польскай Народнай Рэспублікі. Свае люстрацыйныя анкеты яны скалалі яшчэ напярэдадні ануляваньня Канстытуцыйным судом шэрагу артыкулаў Закону аб люстрацыі. Міністар замежных справаў Анна Фатыга звольніла ўжо двух высокапастаўленых чыноўнікаў.

Як паведамляе газэта «Дзеньнік», у 80‑х гадох са спэцслужбамі супрацоўнічалі больш за 95% дыпляматаў. І кожны, хто вяртаўся з замежнай дыпляматычнай місіі, павінен быў напісаць рапарт. Нягледзячы на тое, што фармальна іх вэрбавала контрразьведка, дыпляматы не сачылі за шпіёнамі. Галоўнай іх мэтай была распрацоўка палякаў за мяжою ды эміграцыйных апазыцыянэраў.

Пасьля 1989 году пераважная частка тайных супрацоўнікаў засталася працаваць у МЗС. Шмат хто зь іх здолеў заняць высокія пасады ў міністэрстве. Неафіцыйна гаворыцца, што толькі ў Штаб‑кватэры МЗС працуе каля 250 былых агентаў.

Люстрацыя дыпляматаў яшчэ не завершылася — кажа Анна Фатыга. Паводле яе словаў, у Варшаву яшчэ ня трапілі каля 1200 анкетаў ад супрацоўнікаў польскіх замежных прадстаўніцтваў з‑за мяжы.

Польскае радыё для замежжа

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?1

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Загадкавая 8-метровая металічная скульптура з'явілася ў Валожыне3

Прэзідэнтам Польшчы стаў Наўроцкі — 51%33

Выбары ў Польшчы: экзіт-полы з улікам галасоў за апошнія гадзіны галасавання вывелі ў лідары Наўроцкага5

Беларускі фермер раскладаў вогнішчы на полі, каб выратаваць клубніцы2

Выбары ў Польшчы: па выніках першых экзіт-полаў лідзіруе Рафал Тшаскоўскі — але на долі працэнта29

Зяленскі: У аперацыі «Павуцінне» былі выкарыстаны 117 дронаў7

Саліст расійскай групы «Руки вверх» адкрые ў Мінску свой бар13

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі32

У Белым доме не ведалі пра падрыхтоўку Украінай спецаперацыі «Павуцінне»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?1

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць