Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Неэўклідава ГУАМэтрыя

У канструктара "беларускага цуду", як у тога Урфіна, канчаецца чароўны парашок. Дык што, у ГУАМ? Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

"Зьверху на яго глядзелі вочы філіна, што сьвяціліся жоўтым сьвятлом у змроку пячоры.

— Гэта ты, Гуам?

— Не Гуам, а Гуамокалатакінт, — сварліва адказаў філін. (…)

У Джуса мільганула хітрая думка. (…)

— Хочаш жыць у мяне? Я буду карміць цябе мышамі ды пяшчотнымі птушаняткамі".

(А.Волкаў. Урфін Джус ды ягоныя драўляныя жаўнеры".)

Юшчанка напярэдадні саміту ГУАМ выказаўся за пашырэньне арганізацыі, якая нефармальна ёсьць процівагаю маскоўскаму ўплыву на постсавецкім абсягу. Аналітыкі загаварылі, што ён мае на ўвазе Беларусь. Дарэчы, ці выпадкова днямі на саміце бяз гальштукаў у Піцеры ўкраінскі прэзыдэнт пра нешта перамаўляўся сам-насам зь беларускім калегам?

Папярэдняя хваля размоваў пра імавернае ўступленьне нашай краіны ў гэты блёк была справакаваная на пачатку году нафтагазавай вайной. Вайна скончылася, але пагрозы энэргетычнай бясьпецы Беларусі ня зьніклі. Стасункі між Менскам і Масквою пахмурныя, графікі вываду коштаў паставак нафты й газу на сусьветны ўзровень — жалезныя, пэрспэктывы згуляць на "асымэтрычным адказе" амэрыканскім супрацьракетам — прывідныя. Выпрошваньне бонусаў у Крамля чым далей, тым болей выглядае ня толькі непрыстойным, але і марным. Трэба, карацей, шукаць варыянты. Бо ў канструктара "беларускага цуду", як у тога Урфіна (гл. эпіграф:-), канчаецца чароўны парашок.

Дык што, у ГУАМ?

"Гэта было б файна, — адгукнуўся на маё пытаньне палітоляг Уладзімер Роўда. — Зусім ня тое, што ўсе гэтыя хаўрусы зь Іранам ды Вэнэсуэлай… Пайшоў бы трэнд у цывілізаваны бок, бо усе краіны ГУАМ, хоць яны надта розныя, так ці іначай зарыентаваныя на Захад".

Але палітоляг схіляецца да думкі, што цяперашняя ўлада, нягледзячы на спакусу, на такі крок ня пойдзе. "Наша афіцыйнае кіраўніцтва мо' і згадзілася б увайсьці, вобразна кажучы, на умовах Азэрбайджану. Захад, скажам шчыра, заплюшчвае вочы на недэмакратызм тамтэйшага рэжыму, зважаючы на энэргетычныя багацьці. Наша ўлада таксама хацела б нічога не мяняць ва ўнутрыпалітычным жыцьці".

Але да краіны ў цэнтры Эўропы падыход куды стражэйшы. Таму ўлада баіцца, што калі кіпцюрок загрузьне — прапала птушачка. Давядзецца ладзіць эканамічныя рэформы, а потым пачнецца ланцуговая рэакцыя, працэс перакінецца на палітычную сфэру… Вось праз гэтую засьцярогу рэжым пераступіць ня можа, лічыць Роўда.

Таму бадай, максымум, што наша кіраўніцтва можа зрабіць, — гэта папалохаць Маскву магчымасьцю ўваходжаньня ў ГУАМ. Іначай кажучы, заявамі ў клясычным ужо "стылі інтэрвію Рару".

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць