Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Не саступіўшы Захаду, Лукашэнка здолеў напалохаць Расею. Трошкі...

"Лукашэнка мяняе курс", "Лукашэнка здаў Расею" — такімі загалоўкамі стракацяць сёньня маскоўскія мэдыі. Менск можа быць задаволены: піяр атрымаўся будзь здароў! Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

"Лукашэнка мяняе курс", "Лукашэнка здаў Расею" — такімі загалоўкамі стракацяць сёньня маскоўскія мэдыі.

Менск можа быць задаволены: піяр атрымаўся будзь здароў!

Цікава, пад якім мікраскопам можна ўгледзець у тым інтэрвію саступкі Эўропе? Там — канкрэтны спіс жаданых дабротаў: скасуйце візавыя забароны, расчыніце свой рынак для нашага тавару, някепска было б паболей інвэстыцыяў...

Але як толькі гаворка пра дэмакратычныя стандарты ды грамадзянскія правы — выбачайце, хлопцы, вы са сваім брусэльскім капылом да нас ня лезьце! У нас — "спэцыфічныя нацыянальныя інтарэсы".

Гэтак сама багата піяру было і на нарадзе ў Наваполацку. У адмыслоўцаў вялікі сумнеў, што праект "Нафта з Вэнтсьпілсу" эканамічна пралічаны. Кажуць, тое "чорнае золата" будзе такім дарагім, што прасьцей купляць у "брыдкай" Расеі.

Але ж важна настрашыць!

Іншая рэч, што канкрэтны матэрыяльны эфэкт ад піяру, разьлічанага на імпэрскія фобіі Масквы (во, блін, ужо і апошнія сябры — беларусы уцякаюць на чортаў Захад!), пакрысе вычыхаецца. Нават вядомы інтэгратар Грызлоў, вагаючыся разам з генэральнай лініяй, цьвёрда заяўляе: мы не фінансуем міты!

Але на Захад ісьці насамрэч страшна. Ягоная кружэлка пра дэмакратычныя стандарты гучыць для рэжыму пахавальнай музыкай. Зразумела, што за кожны скормлены вітамін Брусэль з Вашынгтонам запатрабуюць свайго.

Таму застаецца задача выціснуць з Масквы максымум на разьвітаньне (якое абяцае быць даволі зацягнутым). Каб дзень прастаяць ды ноч пратрымацца. А далей яшчэ бабуля надвая варажыла. Мо сапраўды кошты на энэрганосьбіты садзьмуцца. Ці яшчэ якое шанцаваньне. Цяперашняй уладзе не аднойчы шалёна шанцавала.

Адметнае прызнаньне аўтара інтэрвію, Аляксандра Рара, "Комсомольской правде": "Мне здалося, што ў Лукашэнкі крыўда на Расею, ён лічыць, што ў Маскве яго перайгралі. І праз прэсу ён спрабуе змусіць Крэмль пайсьці на мужчынскую размову".

Так што і наіўныя заходнікі, і дубовыя антызаходнікі ўбачылі ў інтэрвію тое, чым там і не патыхае. Насамрэч беларускаму кіраўніцтву цяжка некуды падзецца з падводнае лодкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць