Архіў

Вершы Быкава на тэму шахмат

У рэдакцыю прыйшоў ліст ад вельмі паважанага беларускага шахматнага кампазытара з прапановай ушанаваць памяць Яна Паўла II, надрукаваўшы яго задачу на мат за тры хады. Аўтар ліста спаслаўся на кнігу Заілы Капуты «Мастацтва шахматнага этуду» (Буэнас-Айрэс, 1996). У Капуты якраз сказана, што ў сярэдзіне XX cт. у каталіцкім часопісе «RSK» былі надрукаваны «многія задачы Караля Вайтылы».

Некаторыя мае калегі ўсумніліся, што К.Вайтыла знаходзіў час на складаньне шахматных задач, пагатоў троххадовак, — хай сабе і ў студэнцкім веку. Партал «Chessbase.com» расставіў кропкі над «i». Па абраньні кардынала Вайтылы на Апостальскі пасад нейкі жартаўнік разаслаў у эўрапейскія шахматныя пэрыёдыкі «папавы партыі і задачы», неўзабаве апублікаваныя францускім часопісам Europe Échecs і брытанскім The Problemist. З таго часу яны вандруюць па сьвеце — ад Аргентыны да Беларусі. Міт пра папу-шахматыста добра кладзецца на цяперашнюю масавую сьвядомасьць…

У час расьсьледаваньня, зладжанага прадстаўніком польскага шахматнага зьвязу Томашам Лісоўскім, выявілася, што ніякіх верагодных зьвестак пра павышаную цікавасьць К.Вайтылы да шахматаў няма. Тыя, хто памятаў будучага пантыфіка па Кракаўскай сэмінарыі, адказвалі: «Гуляў зрэдку, як і іншыя сэмінарысты». Ніхто ня ўспомніў нават пра існаваньне часопіса «RSK», ня тое што пра друкаваныя там шахматныя кампазыцыі. Стварэньне троххадовак вымагае неабыякога напружаньня сілаў, такіх неабходных для душпастырскай дзейнасьці. Каталіцкія герархі, традыцыйна стрыманыя што да празьмернага захапленьня шахматамі ды іншымі гульнямі, неяк адрэагавалі б на зьяўленьне такіх задач — ва ўсякім разе, сьведчаньні мусілі б застацца…

У сярэдзіне 1990-х Т.Лісоўскі наважыўся даслаць запыт самому папу, каб напэўна даведацца — ці гуляў той у шахматы, ці складаў задачы? Адказам было… віншаваньне з Калядамі. Зрэшты, кіраўнік Ватыкану і не абверг чутак пра свае юнацкія захапленьні. «Нядаўна стала вядома, — паведамляла неяк валагодзкая газэта «Красный Север», — што Ян Павал II дагэтуль гуляе ў турнірах па перапісцы, праўда, пад псэўданімам». Ды хто б сумняваўся?

Шахматыстам хочацца цудаў, хочацца верыць у прыгожыя аповеды пра Напалеона, Аўраама Лінкальна ды Натана Шчаранскага, якія ў перапынках паміж дзяржаўнымі подзьвігамі ўтаропліваліся ў чорна-белую дошку. Шчаранскі выйграў паказальную партыю ў Каспарава, калі Гары даваў сэанс у Ерусаліме (праўда, калі ў 2000 г. я дамовіўся з экс-міністрам ізраільскага ўраду згуляць партыйку, той яшчэ да расстаноўкі фігур уцёк «на пасяджэньне Кнэсэту»). У савецкія часы амаль ніводзін падручнік не абыходзіўся без разьдзелу «Ленін і шахматы» з сусальнымі аповедамі пра аматарскія турніры, дзе Ільліч выходзіў пераможцам. Аднак Яну Паўлу II наўрад ці варта прыпісваць чужыя заслугі — велічная асоба мела безьліч сваіх.

Кампазыцыя на тэму «перакрыжаваных шахаў» друкуецца дзеля яе эстэтычнай вартасьці.

Каментары

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах8

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць