Архіў

Уладзімер Някляеў

Знакі прыпынку

* * *

Мужык, які пры вакзале на баяне грае, яшчэ і забаўку прыдумаў: у яго па два яблыкі і па дзьве грушы. Яблык сапраўдны і штучны, грушы таксама — і ён прапануе ўгадаць, якія сапраўдныя. Колькі я стаяў — ніхто не ўгадаў, усе хапалі штучныя. Яны больш на сапраўдныя падобныя, чым самі сапраўдныя.

Так з многім у жыцьці — не адно з садавіной ды гароднінай.

* * *

Каханьне — пачуцьцё, якое ня мае штучных аналягаў. Яго нельга зрабіць, стварыць — яно самаствараецца. Як яблык на дрэве, як груша…

У гэтым яно найбліжэй да творчасьці. Але ня творчасьць, якая скарыстоўвае ўсё і ўсіх, штучнае і натуральнае — і каханьне.

* * *

Надта шмат, каб адмаўляць. Надта мала, каб паверыць.

* * *

Памёр Астаф’еў. Пісьменьнік, ад якога пачуў я словы пра грэх пісьменьніцтва.

* * *

Пазваніў Быкаву пра Астаф’ева пагаварыць, ён закашляўся ў трубку астмай: «У мяне тэрмін да студзеня…»

Я яму: «Вы пра што?.. Вы што, Васіль Уладзімеравіч?..»

Аказалася, ён пра тое, што ў Германіі жыць яму да студзеня, а далей — невядома… Калі чэхі не парупяцца.

* * *

Перазваніў, каб дазнацца, як чэхі пра Быкава рупяцца, Лукашуку на «Свабоду». Той сказаў, што ўсё нармальна: Гавал за Быкава просіць…

І каго гэта Гаўлу, прэзыдэнту, прасіць?.. Гэта колькі ж на такое трэба дэмакратыі?

Мы не дачакаемся…

Ды гэтага мала: Лукашук яшчэ спытаў, ці ня мог бы я або Якуб Лапатка для чэскай паліцыі з паліцыі фінскай даведку ўзяць?.. Ну, што Быкаў, пакуль тут жыў, у магазыне сардэлькі ня краў.

Во гэта ўжо больш-менш па-нашаму.

Лапатка схадзіў — даведку далі. Прычым спакойна. Ня краў, аказалася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Усе навіны →
Усе навіны

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць