Грамадства

Стала вядома, колькі людзей сёлета злавілі пры незаконным высяканні елак

Начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Угрын на прэс-канферэнцыі паведаміў, колькі парушэнняў, звязаных з незаконнай высечкай навагодніх дрэў, было зафіксавана ў святочны перыяд.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

З 15 снежня па 8 студзеня дзяржаўная лясная ахова працавала ва ўзмоцненым рэжыме, каб не дапусціць незаконных высечак. Сярод іншага ладзіліся рэйды ў лясах — найперш у хвойных маладняках, каля дарог, населеных пунктаў і садовых таварыстваў, дзе рызыка незаконнай высечкі найбольшая.

Для выяўлення парушэнняў выкарыстоўваліся сродкі фота– і відэафіксацыі — так званыя фотапасткі. У сістэме Мінлясгаса іх налічваецца больш за 2100.

Па выніках праведзеных мерапрыемстваў было арганізавана больш за 1700 палявых праверак. За гэты час агледзелі каля 5600 транспартных сродкаў, 1100 участкаў нарыхтоўкі навагодніх дрэў і амаль 900 дазвольных дакументаў.

Усяго злавілі больш за 160 парушальнікаў, з іх 7 выпадкаў незаконнай высечкі навагодніх дрэў.

Аляксандр Угрын нагадаў, што за незаконную высечку або пашкоджанне дрэва-кустарнікавай расліннасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Штрафы складаюць:

  • для фізічных асоб — да 30 базавых велічынь;
  • для індывідуальных прадпрымальнікаў — да 200 базавых велічынь;
  • для юрыдычных асоб — да 300 базавых велічынь.

Акрамя штрафу, парушальнікам давядзецца кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, а таксама кошт незаконна нарыхтаванай прадукцыі. За кожнае навагодняе дрэва прадугледжана аплата ў памеры адной базавай велічыні.

Каментары

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць