Грамадства112112

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Мужчына лічыць, што ад любові да сабак недалёка і да ЛГБТ: «Глабалізацыя і заходняя культура робіць сваю чорную справу. На вуліцах мы часцей бачым людзей з сабакамі і радзей з дзецьмі».

Дзядзя Міша. Фота: koko.by

Дзядзя Міша (ці нават проста Мішаня) у Лагойску персона знакамітая. Мужчына пячэ хлеб у рускай печы па рэцэптах 200‑гадовай даўніны. Прадае наўпрост са свайго аўтамабіля, паркуецца звычайна недалёка ад святой крыніцы Мікалая Цудатворца.

У 2018 годзе пекара рэкламаваў блогер Какабай. Ён характарызаваў мужчыну так: «Мегахарызматычны, падобны на Леаніда Канеўскага». Какабай жа і паведаміў, што ў Мішані сямейны бізнэс: ёсць аграсядзіба, жонка пячэ хлеб, дачка дапамагае як кур’ер, а тата гандлюе ў Лагойску і на рынку Валяр'янава.

Блогер не хаваў захаплення: казаў, што пра такіх людзей трэба фільмы здымаць. Хлебу, дарэчы, ставіў 8‑9 какабаяў.

Але ж нядаўна Дзядзя Міша трапіў у скандал праз сваю клінічную нелюбоў да сабак. У яго Threads з’явілася папярэджанне: мужчына кажа, што прынцыпова не будзе прадаваць свой хлеб сабачнікам. Сцвярджае, быццам бы ён даў такое слова сваім «адэкватным пакупнікам».

Гэты допіс Дзядзя Міша ўжо выдаліў

А раней у сацсетках з'яўляліся гісторыі сабачнікаў, якім пекар сапраўды адмовіўся прадаваць хлеб.

У мінулым кастрычніку пра непрыемны выпадак расказала мінская фатографка, якая прыехала ў Лагойск з мужам, дзецьмі і невялікім сабачкам. Сям’я пагуляла па парку ля царквы. Побач ёсць міні-рынак, дзе дзеці купілі маліны, а іх маці захацела набыць хлеб — ім гандляваў з машыны той самы Дзядзя Міша. Муж з сабакам у гэты момант стаялі ўбаку.

Гандляр катэгарычна адмовіўся прадаць хлеб. Як высветлілася, абурыла яго тое, што ён палічыў: сям’я з сабакам хадзіла да святой крыніцы ў парку.

«І тут я чую ад мужыка: «Для вас у мяне хлеба няма», — напісала фатографка ў Threads. — Я ў той час была з двума маленькімі дзецьмі. Мужык працягвае: «Вы хадзілі на крыніцу з сабакам. Яшчэ і дзяцей вучыце блюзнерству. Ідзіце прэч».

У аналагічную сітуацыю ў снежні трапіў і Вадзім, які паспрабаваў набыць у Дзядзі Мішы хлеб, калі ішоў з кавярні са сваім коргі: «Ёсць прыватнік, які займаецца продажам хлеба наўпрост са свайго ўніверсала. Мне стала крыўдна. Не праз тое, што я вельмі хацеў пакаштаваць хлеб, а праз тое, што мне адмовілі яго прадаць па прычыне: «Я вам не прадам хлеб, бо вы з сабакам».

Threads Вадзіма набраў больш за 100 тысяч праглядаў і шмат каментароў. Знайшліся яшчэ людзі, якія таксама сутыкнуліся з дзіўнымі прынцыпамі пекара.

Адна жанчына напісала, што Дзядзю Мішу не спадабалася яе парфума, і мужчына заявіў, што ёй не толькі нельга панюхаць яго хлеб, але нават глядзець на боханы. У выніку ўсё ж прадаў.

Яшчэ адзін мужчына расказаў, што раней часта набывалі ў Дзядзі Мішы хлеб. Але аднойчы той пабачыў, як кліент з дзіцём корміць хлебам качак, і сказаў, што пасля такога больш ніколі не прадасць яму свой хлеб.

Той самы коргі, які не спадабаўся пекару

На старонцы ў Threads гандляр расказвае і пра іншыя выпадкі сваёй прынцыповасці.

Напрыклад, Дзядзя Міша сцвярджае, быццам яму патэлефанавалі пяць гадоў таму беларусы з Францыі і папрасілі рэцэпт. Мужчына адмовіў, бо супраць таго, каб у краіне НАТА елі хлеб па яго рэцэпце.

На пытанне, што ж ён робіць у сацсетцы Threads, якая створана ў краіне НАТА, Дзядзя Міша адказвае: «Я тут, каб разбурыць НАТА. Мы зробім гэта». Прагназуе, што Францыя «пазбавіцца ад натаўскага бота» менш, чым праз 5 гадоў.

Дарэчы, сваю радзіму мужчына называе «Белоруссия» — бо Лукашэнка так дазваляе.

Ёсць у Дзядзі Мішы гісторыя і пра лесніка з Вашынгтона: «Сабраўся ён ляцець у Беларусь, падышлі мясцовыя габрэі і кажуць: «Ты ў Мінск?» — «Так!» — «За 30 кіламетраў ад Мінска ў Лагойску ёсць мужык, Мішаня зваць, хлеб прадае. Прывязі». У гэтым выпадку пекар гандляр усё ж вырашыў прадаць 10 боханаў — і нават ганарыцца тым, што яго хлеб елі ў краіне НАТА.

Але, мяркуючы па допісах, менавіта сабачнікаў Дзядзя Міша не любіць больш за ўсіх. Лічыць, што праз заходнюю прапаганду «на вуліцах мы часцей бачым людзей з сабакамі і радзей з дзецьмі».

Ён заклікае славян не выкарыстоўваць слова «люблю» ў дачыненні сабак — замест гэтага раіць казаць «мне падабаецца сабака».

Дзядзя Міша бачыць сувязь сабачнікаў з ЛГБТ. Кажа, што людзей цяпер прымушаюць быць талерантнымі, каб яны не перашкаджалі сабачнікам будаваць сабачы свет: «Прыкладна так ствараўся ЛГБТ-свет і іншая трансгендарня. Спыніцеся!»

Абураецца ён і тым, што людзі ператварыліся ў «лакеяў сабак» і прыбіраюць за імі экскрэменты. У каментарыях Дзядзя Міша неяк тлумачыў, чаму з асцярогай ставіцца да тых, ад каго пахне парфумай: «Калі вы прыйшлі па хлеб і ад вас дэманстратыўна не пахне парфумай, якой людзі заглушаюць непрыемныя пахі, што ідуць ад іх саміх, вы мне прыемныя і не выклікаеце адмоўных эмоцый.

Не ад усіх, але бываюць выпадкі, калі ад людзей адкрыта смярдзіць сабачым гаўном. Пасля таго як яны прыбралі за сабакам, яны могуць вітацца з вамі, абдымаць вас, перадаючы гэтыя пахі. Я не буду і надалей прадаваць хлеб мажорам з дарагімі сабакамі».

Таму Вадзіму з коргі Дзядзя Міша прысвяціў ажно некалькі допісаў (але ў выніку выдаліў актыўныя спасылкі на старонку мужчыны). Высветлілася, што гандляр палічыў яго мажорам:

«Мажоры з дарагімі сабакамі, вы выстаўляеце іх напаказ, ганарыцеся імі, марнуеце грошы на іх утрыманне. Больш за тысячу рублёў на месяц: корм, прышчэпкі, лячэнне, адзенне. А ў гэты самы час вашы бацькі, бабулі, дзядулі вядуць бездапаможнае існаванне, марнеюць у беднасці або жывуць у прытулках. Вадзім, вы дапамагаеце сваім блізкім? Увагай, лекамі? Калі вы ў апошні раз размаўлялі з бабуляй, дзядулем? А?».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары112

  • Алесь
    06.01.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Аматар грызуноў
    06.01.2026
    Пайду я лепш кілбасы паем бяз хлеба.
    А руская печка чамусьці асацыюецца з рускім навічком.
  • Nelly
    06.01.2026
    Як лекар, магу дакладна сказаць, што гэты чалавек патрабуе медычнай дапамогі.

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч15

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

З якога ўзросту дзіця можа ехаць у аўтобусе адно — гэта трэба ведаць бацькам1

У Крыме адмянілі паліўныя талоны. Бо паліва няма5

Засталася без кватэры і назапашванняў на $25 000. Работніцу мінскай ВНУ развялі ашуканцы11

У чэмпіянаце Беларусі па футболе выступае 66‑гадовы гулец3

Спецыялісты папярэдзілі пра рызыку выбуху тушы кіта Цімі каля датскага вострава. Ён проста можа лопнуць

Беларуская кінастудыя здыме поўнаметражны рэмейк «Прыгодаў ката Леапольда»1

Пад Мінскам археолагі знайшлі берасцяны посуд XI стагоддзя1

Лукашэнка пра Кім Чэн Ына: Ён ніякі не дыктатар15

Беларускага добраахвотніка Лахвіча пагалілі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяльнае» відэа. Што вядома49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч15

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць