Меркаванні4646

Гурневіч адказаў Чаховічу: Я не пачуў ад Севярынца заклікаў ненавідзець

Журналіст Дзмітрый Гурневіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку адказаў архітэктару Уладзіславу Чаховічу, які перад тым закінуў былому палітвязню Паўлу Севярынцу тое, што падчас інтэрв'ю ў «Току» той нібыта праяўляў дэмагогію, адарванасць ад рэальнасці і ідэалізацыю мінулага.

Павел Севярынец 18 снежня 2025 года. Фота: «Наша Ніва»

Прачытаў пост Уладзіслава Чаховіча з разгромам інтэрвію Паўла Севярынца Насце Роўдзе. Чытаў, з нечым пагаджаўся, з нечым — катэгарычна не. А ў канцы нечакана ўбачыў, што аўтар дыскутуе ў тым ліку і са мной, бо, у адрозненне ад мяне, ён не пабачыў там глыбіні Севярынца, а выключна «дэмагогію, флуд, адарванасць ад рэальнасці, разгубленасць у поглядах, адсутнасць дэмакратычнага стрыжню і сарамлівае прыхоўванне ўласных траўмаў за міфічнай «хрысціянскай большасцю».

Найперш пра тое, у чым я згодны з Уладзіславам. Няма ў Беларусі «хрысціянскай большасці».

Класічная хадэцкая партыя магла б разлічваць не больш чым на 15% месцаў у парламенце (і гэта вельмі аптымістычны сцэнар). Беларуская палітычная традыцыя пераважна левая.

Беларусы — нацыя атэістаў.

Многія з тых, хто ходзяць у цэрквы — вераць, што паставіўшы свечку, яны купяць долю квітка ў вечнае валадарства. Але гэта ніякая не вера ў Бога. Гэта адданасць культу. Такія людзі часам пхаюцца за «святой вадой», якую разлівае святар, бо лічаць, што яна вылечыць іх балячкі. Але яны не жадаюць трымацца простага правіла «Бог — гэта любоў». Ёзаф Ратцынгер яшчэ ў 1950‑я пісаў, што ўся Еўропа прыйдзе да такой «рэлігійнайсці».

І, нарэшце, група, якую можна назваць хрысціянамі — вельмі маленькая. Але лепш малая і сапраўдная, чым пустая, але вялікая. Павел — прадстаўнік гэтай малой групы.

У маім ідэальным свеце хрысціянін — гэта той, хто дбае пра сваё духоўнае развіццё і не зацыкліваецца на іншых, на тым, што ён лічыць у іх недасканалым. Ён не ваюе з «грэшнікамі», а дбае пра сябе, пра збаўленне сваёй душы. Ён можа прапанаваць іншым свае каштоўнасці, але не прымушае іншых іх трымацца, не загадвае, ён — не ваяўнічы. Прынамсі, у гэтым інтэрвію я такое ад Паўла спачатку адчуў, а пасля і пачуў.

Уладзіслаў шмат піша пра гамафобію Паўла. Наша бурбалка ў ФБ памятае, як Павел пагражаў геям пеклам, дазваляў сабе вельмі агрэсіўныя выказванні.

У «ТОКу» я пачуў іншага Севярынца, які можа не згаджацца з чымсці, лічыць для сябе непрымальным, але адначасова не пашырае нянавісць да людзей, з якімі ён нязгодны. Ён падбіраў словы, каб не пакрыўдзіць.

На гэтым і палягае плюралізм, і дэмакратыя. Заходняя хадэцыя таксама калісьці нецярпіма ставілася да ЛГБТ, але гэта змянілася некалькі дзясяткаў год таму. Гамафобія нават для вялікай часткі кансерватараў — гэта архаізм, тое, чаго яны саромеюцца. І гэта непазбежны шлях і беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Севярынец не мусіць падтрымліваць рух ЛГБТ, наведваць гей-парады, але ён і не павінен абражаць людзей за тое, каго яны кахаюць. Менавіта таму і папа Францішак, і папа Леў XIV не дазвалялі сабе гамафобскіх выказванняў. Хрысціянства — пра павагу і любоў, а не пра пракляцці. І дэмакратыя, на маю думку, павінна працаваць гэтаксама. І хрысціянская, і нехрысціянская.

Я не бачу ніякай супярэчнасці, каб ранкам па праспекце Незалежнасці ішоў гей-парад, а пасля абеду працэсія вернікаў. Гэтыя людзі не мусяць кідацца адзін да другога ў абдымкі, але яны не павінны адзін другога абражаць і заклікаць ненавідзець.

Як пісаў Талстой, кожны няхай мяце перад сваімі дзвярыма. «Калі кожны будзе рабіць так, уся вуліца будзе чыстая».

І так, Павел Севярынец фантастычная Асоба. Я не пачуў ад яго заклікаў ненавідзець. А каго ўжо ён любіць — гэта выключна яго справа. І яму не павінна быць справы да таго, хто і як любіць або кахае іншых.

Каментары46

  • Найперш не галасі!
    07.01.2026
    Грыневіч, дай пяць!
    Увогуле здзіўляе, як мы гатовыя кінуцца на дэпартаваных з турмы і грызці іх, грызці, грызці...
    Незразумела нават, хто тут быў на волі, а хто быў ў турме. Злосці поўныя косці. Са сваімі смелыя.
  • Мабыць самая гарачая тэма
    07.01.2026
    Быццам бы астатняе другаснае, адна галоўная тэма - і ў "cупраць", і ў "за"....Пэўна ўжо пара арганізоўваць парады гетэрасэксуалаў! А то ж зусім ужо нас спрабуюць загнаць пад плінтус! А што? Нават у Беларусі маглі б улады падхапіць гэтую ідэю. Гэта б былі самыя лепшыя парады, можна і з дзецьмі на іх хадзіць, каб хоць бачна было - так кажучы, "пераклічку" рабіць!
  • Drill baby drill
    07.01.2026
    Адкрыю сакрэт Чаховічу, што ягоная любімая ЛГБТ, ў тысячы разоў менш прадстаўнічая ў беларускім грамадзтве чым вернікі, і дарэчы большасьць геяў, лесбіек і бі увогуле сябе не адносяць да ідэалагічнай абрэвіатуры ЛГБТ. Так што нават ня гледзячы на болшасьць атэістаў або рэлігійных пафігістаў у Севярынца так ці інакш ёсьць мэтавая аўдыторыя, і шмат ў чым пасіянарная))

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі11

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам22

На Філіпінах жанчына чатыры гады малілася замест Буды Шрэку4

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову4

Трамп назваў сябе «выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы»6

У Мінску на вуліцы знайшлі яшчэ адно мёртвае цела5

Пад’ём а пятай раніцы можа быць памылкай6

Унук Мулявіна рэкламуе гадзіннік, выпушчаны ў гонар дзеда1

«Неверагодна — пабачыць яго сапраўдную асобу». У сацсетках завірусілася ВІДЭА з Леанарда Ды Капрыа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі11

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць