Архіў

Навіны сьцісла

Рыхтуецца трансгенная бульба

У найбліжэйшыя сем-восем гадоў у Беларусі зьявіцца трансгенная бульба, устойлівая да калярадзкага жука. Акадэмія навук ужо распрацоўвае ген устойлівасьці. Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік кіраўніка Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтру біябясьпекі Барыс Аношанка. Ён таксама лічыць беспадстаўнымі непакоі, што жук хутка прыстасуецца да трансгеннай бульбы.

Зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня

Стаўка рэфінсаваньня і ўліковая стаўка Нацбанку з 20 ліпеня зьніжана на адзін працэнтны пункт, да 12% гадавых. Гэта пятае зьніжэньне стаўкі сёлета, папярэдняя стаўка была ўсталявана з 1 чэрвеня.

Несуцяшальныя лічбы

Каля 75 тыс. чалавек памірае штогод ад захворваньняў сыстэмы кровазвароту. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар НДІ «Кардыялёгія» Ігар Адзярыха. Цяпер у краіне зарэгістравана 1,7 млн чалавек, што пакутуюць на такія хваробы, і з кожны годам такая лічба расьце.

Вандалізм па-магілёўску

Невядомыя нахілілі да зямлі ўсталяваны ў абласным цэнтры мэталічны крыж памяці ахвяраў Чарнобылю. Мясцовыя актывісты кажуць, што зроблена гэта было з дапамогай аўтамабільнага тросу. Цяпер для выпраўленьня крыжа патрэбная тэхніка — падняць яго рукамі немагчыма.

Зірні на Месяц

Незвычайна вялікі Месяц можна пабачыць у ноч на пятніцу. Ля апоўначы ён пройдзе цераз пэрыгей — найбліжэйшую да Зямлі кропку месяцавай арбіты. Адлегласьць ад Месяца да Зямлі складзе 360 тыс. км. Калі ён зьявіцца над даляглядам, яго плошча візуальна павялічыцца на траціну. Такая зьява назіраецца раз на 20 год.

АГ; belapan.com, svaboda.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць