Архіў

Каларадзкая бітва

Вобраз апазыцыянэра-калябаранта на БТ дастаў. Азаронак, знайдзі нешта новае!.. Як, напрыклад, наконт каларадзкага жука?

Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Пакуль што цяжка ўявіць, што празь пяць гадоў захапленьне ад тэлепрагляду чарговага мардабою Ван Дама абламае рэклямна-сацыяльны блёк: «Ля-ля-ля… Балотная чапля. У Беларусі вядома два месцы гнездаваньня. Каларадзкі жук. Вядомы два дачныя ўчасткі пражываньня. Дык беражыце братоў нашых меншых».

Я гэта да таго, што дзяржава без базару вырашыла зрабіць Doryphora decemlineata галакост. Супраць біча беларускіх агародаў будзе ўжыты нейкі супэргенэтычны сорт бульбы. Для «Beatles from Colorado», як сьцьвярджаюць Лысенкі, зжэрці яе лісьце — тое самае, што альканаўту ампулу пад мышку зашыць.

Шчыра кажучы, цяжка ўяўляю сабе мэханізм генэтычнай мутацыі. Пастаўце сябе на месца каларадзкага турыста, у якога зранку, пакуль ён ня зьесьць як мінімум пару кустоў, у роце сушняк, дрыжаць лапы і не ўстаюць крылы. Вы цягнецеся на кропку па бульбяны апахмел і, закінуўшыся паўкуста генэтычна мадыфікаванай бульбы, разумееце, што нешта тут ня так. Вас або цягне на ваніты, або пушыць на панос, або ў вас адрастаюць грудзі, або вы проста каўбасіцеся у перадсьмяротных канвульсіях. У любым выпадку вы пасьпяваеце сказаць жуку-корашу, які стаў у чарзе за вамі: «Шурык, гэта нейкае гаўно!» Зацаніўшы ваш фізычны стан (у найгоршым выпадку яшчэ і сьвежы труп), сапляшнік зробіць лягічнае рэзюмэ: ну яго на фіг, гэтую бульбу жэрці. Тут жа адны пэстыцыды! Перайду лепш на шынныя покрыўкі».

Як бачым, каларадзкі жук які жыў у штаце Каларада задоўга да таго як каманчы пачалі есьці дранікі, істота непераможная.

Аднак гэта ня значыць, што дзяржава павінна апусьціць рукі.

Чытаючы днямі цудоўную кніжку польскай журналісткі Дануты Зьміт-Заверушнай пра штодзённае жыцьцё ў Польшчы за камунай, знайшоў цікавы фрагмэнт. Аказваецца, прыход каларадзкага жука быў у ПНР абстаўлены глябальнай прапагандысцкай кампаніяй. Позьняй вясной 1950 году «Трыбуна люду» паведала, што самалёты NATO скінулі над пляжамі Памор’я дэсант жукоў-бульбажэраў. Аднак «іnwazja stonki nie przeszkodzi nam w pokojowej pracy», запэўніла польская «Саўбелка». Гэта было пралёгам вялікай гістэрыі. Былі створаны 24 нон-стоп-станцыі трактароў, якія павінны былі нішчыць вусякоў па першым сыгнале з палёў, усе дзеці зьбіралі жукоў, каб атрымаць пераходны чырвоны сьцяг. Чытаючы Дануту, адчуваеш шарм настальгіі і разумееш, што тая акцыя не была фармалізмам. Нішчыць жукоў-шпіёнаў — гэта рамантычна, эстэтычна і сацыяльна!

Чаму б нашай дзяржаве таксама не зьвязаць наступную перадвыбарную кампанію з крыжовым паходам на дзялкі, паставіўшы апазыцыянэра на адну дошку з каларадзкім жуком. Дарэчы, ПНР пратрымалася пасьля згаданай кампаніі яшчэ 35 гадоў. Хто ведае — магчыма, дзякуючы каларадзкаму жуку!

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць7

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць