Архіў

З усёй краіны

Аршанскі замак у мініятуры

Баранскі мастак і дызайнэр Алесь Ермалаеў зрабіў два макеты аршанскага замку. Адна з найбуйнейшых фартэцый сярэднявечнае Беларусі існавала ў XІV—XVII ст. у сутоцы Дняпра і Аршыцы. Цяпер пра яе згадваюць хіба замкавы роў ды назва невялічкай вуліцы, што ідзе праз замчышча. Пра выгляд замку дае нейкае ўяўленьне ягоны інвэнтар 1560 г. Але дакладных выяў пакуль ня знойдзена, буйнамаштабных раскопак на замчышчы пакуль не праводзілі. Толькі пазалетась упершыню натрапілі на вялізныя падмуркі, якія маюць непасрэднае дачыненьне да замку. Абапіраючыся на схематычныя малюнкі зь сярэднявечных мапаў, вынікі археалягічных дасьледаваньняў і згаданы інвэнтар, А.Ермалаеў паспрабаваў зрабіць рэканструкцыю замку ў мініятуры. Дарэчы, уласную рэканструкцыю замку робіць і вядомы менскі мастак, ураджэнец Воршы Мікола Купава.

ЯЖ, Ворша

Трагедыя на сажалцы

Няшчасьцем скончылася рыбалка для 77-гадовага жыхара вёскі Крычын (Барысаўскі раён). Дзядуля лавіў рыбу з чаўна на сажалцы, што знаходзіцца паблізу вёскі. Але сонца надта моцна нагрэла яму галаву, стары страціў прытомнасьць і зваліўся ў ваду. Зь берагу гэта бачыў адзін вясковец, але не пасьпеў выратаваць дзеда.

Зьміцер Панкавец, Кастрыца

Дзе французы схавалі гарматы?

Адразу тры артылерыйскія ядры часоў вайны 1812 г. знайшлі сёлета ля берага Палаты побач са Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастыром. Адно зь іх (на фота) апынулася пад каранямі вывернутай ветрам яблыні. Міхаіл Без-Карніловіч у кнізе «Гістарычныя зьвесткі пра цікавыя мясьціны ў Беларусі» (1855) у разьдзеле, прысьвечаным вайне 1812-га, пісаў, што француская батарэя, якая месьцілася «пры царкве Спаскага манастыра, нарабіла шмат шкоды расейскім войскам». Полацкія краязнаўцы мяркуюць, што на тым месцы ў Палаце можна адшукаць і францускую гармату, бо калі артылерысты маршала Сэн-Сыра адступалі, дык маглі асобныя гарматы паскідаць у раку, каб не дасталіся расейцам. Так мяркуюць таму, што надзвычай мала сярод трафэяў аказалася гармат. Да 1932 г. у Полацку стаяў 25-мэтровы чыгунны помнік у гонар перамогі над войскамі Напалеона. На адным зь яго бакоў было напісана: «Узята ў палон непрыяцеля 4500 чалавек, адбіта тры гарматы». Няўжо астатняе французы пасьпелі пазвозіць з сабой?

Васіль Кроква, Полацак

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць