Архіў

Усевалад Сьцебурака

У кожным «добра» ёсьць сваё «до»

* * *

Вецер гуляе ў напарсткі

кубачкамі з плястыку.

Дрэвы запозьнена робяць

ранішнюю гімнастыку.

Менск вяртаецца з Гораду

з офісаў і заводаў,

месьціцца ля тэлевізараў

у пошуках танных прыгодаў.

Плавае флёт недапалкаў

у акваторыях лужын,

хтосьці гатуе вячэру,

большасць, напэўна, ужын.

Вочы акон заплюшчваюць

жалюзі ды фіранкі,

бегаюць і страляюць

у тэлевізары янкі.

Дзень адлятае стары,

дзень надыходзіць новы.

Нехта шукае пары,

нехта шчырай размовы.

Дождж вышыня нараджае,

цемра рыхтуе пасткі,

блытае, перашкаджае

ветру гуляць у напарсткі.

* * *

У Менску вільготна і цёпла,

ў смузе патанаюць агні.

Ўсё гэта фігня, безумоўна,

галоўнае — ты пазвані.

Іду праз натоўп, бы праз мора, —

бясконцыя хвалі галоў.

Са мной маё сьмешнае гора —

нагоды няма для размоў.

На ходніку мокрае лісьце,

у лужыне пачак, як буй.

Хоць гэта, напэўна, ня выйсьце,

усё ж такі — тэлефануй.

Калі ж зазьвініць у кішэні,

здалёк, як праз мэтры вады…

Як Фаўст аддам за імгненьне

душу — толькі будзь гэта ты!

* * *

Толю Івашчанку

У кожнай згодзе ёсьць сваё «годзе»!

У кожным «добра» ёсьць сваё «до»!

Іду апрануты па апошняй модзе

адэптам веры ў маім народзе,

веры ў нагоду выпіць «па сто».

І, ўласна кажучы, на ўласнай мове

хочацца толькі зацята маўчаць.

У маўклівым слове,

нібыта ў замове,

яднаюцца «дзякуй» і «ё… твою мать».

А з словаў такіх паскладаюцца вершы.

І іх застанецца адно запісаць:

«Ты быў не апошнім, на шчасце, й ня першым», —

напіша хтось іншы і пэўна што лепшы,

і кропку паставіць, каб ты змог пачаць…

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў49

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць