Архіў

Уладзімер Някляеў

Знакі прыпынку

* * *

Паўліна Мядзёлка паказвае на допыце ў ГПУ (5.08.1930).

«Кола людзей, зь якім я сутыкалася ў пэрыяд 1925—1926 г., пад канец 1926 г. разьбівалася на дзьве групы (пазьней была і трэцяя група). Да першай групы, якую жартам называлі беларускай арыстакратыяй, адносіліся Доўнар-Запольскі, Краскоўскія, Ермаковічы, Цьвікевічы, Аляксандар і Іван Смолічы. Другая група, якая зь першай падтрымлівала толькі ветлівае знаёмства, — Некрашэвічы, Купала, Грамыкі, Жылуновічы, Коласы, пазьней Ластоўскія.

У Купалы бывалі пісьменьнікі-«полымеўцы». Заходзілі іншым разам (не асабліва часта) Прышчэпаў і Чарот, прыходзілі туды, галоўным чынам, піць. У пісьменьніцкім асяродзьдзі, асабліва моладзі, квітнела ў той час багемшчына. З Купалам і яго жонкай я сябравала з 1909 г. Нашы ўзаемаадносіны амаль сваяцкія. Ні ад Купалы, ні ад каго б там ні было я ня чула пра існаваньне якой-небудзь арганізацыі. Наадварот, часта чула размовы пра тое, што беларусы ня ўмеюць арганізавана выступаць у абарону сваіх нацыянальных інтарэсаў, што няма яднаньня, кожны дзейнічае па-свойму, а таму і б’юць іх па аднаму… Ставіліся ў прыклад украінцы, якія ўмеюць адстойваць свае нацыянальна-культурныя інтарэсы…»

Прамінула амаль стагодзьдзе — і што зьмянілася? Як ня ўмелі, так і ня ўмеюць беларусы арганізавацца ў абарону сваіх нацыянальных інтарэсаў, і б’юць іх па аднаму — і ставяцца ў прыклад украінцы.

* * *

Ён ненавідзеў усіх: найбольш гэтых, але ня менш і тых.

* * *

Інтэлектуал да маргінала адносіцца з пагардаю, з надуманым пачуцьцём, а маргінал да інтэлектуала — зь нянавісьцю. Маргінал натуральны — і пачуцьцё ў яго натуральнае.

* * *

Адна з самых небясьпечных хвароб — былая веліч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Усе навіны →
Усе навіны

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць